image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Воранаўскі раён. Акцыя «За бяспеку разам!»

782

  Завяршылася прафілактычная акцыя «За бяспеку разам!», мэта якой - не толькі знізіць колькасць пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў бяспекі ў жылых дамах, але і павысіць інфармаванасць насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, а таксама ўмацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап'янення.

 У Пераганцаўскім сельсавеце Воранаўскага раёна работнікамі аддзела па надзвычайных сітуацыях быў арганізаваны рэйд са СМІ і прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі, падчас якога жыхарам нагадалі патрабаванні бяспекі і магчымыя наступствы іх невыканання.
  Падобныя рэйды асабліва карысныя грамадзянам, якія знаходзяцца ў «групе рызыкі». Інструктажы, праверкі супрацьпажарнага стану домаўладанняў, кантроль за ліквідацыяй парушэнняў і звычайная гутарка даюць пэўныя вынікі. Кожны візіт выратавальнікаў - гэта яшчэ адна магчымасць захаваць чые-небудзь жыццё і маёмасць, таму праца ў гэтым кірунку будзе працягвацца.
  Дарэчы, на тэрыторыі Воранаўскага раёна сёлета адбылося 20 пажараў, большасці з якіх можна было пазбегнуць, выконваючы правілы бяспекі, якія прадыктаваныя самім жыццём.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть