image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Дзятлаўскі раён. Сельскі сход ў аграгарадку Хвінявічы

826

  У аграгарадку Хвінявічы Дзятлаўскага раёна прайшоў сельскі сход, на якім калегіяльна абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджанні пажараў і гібелі людзей.

 Мерапрыемства пачалося з выступу першага намесніка начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіміра Георгіевіча Кажалы. Ён расказаў пра пажары, якія адбыліся на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, падрабязна спыніўся на прычынах іх узнікнення, таксама нагадаў аб мерах бяспекі ў побыце і на працоўным месцы. Выступленне суправаджалася тэматычнай прэзентацыяй. Таксама прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях расказаў прысутным аб мэтах акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!», пасля чаго ўдзельнікам сходу прадэманстравалі відэаролік «Бацькі, беражыце дзяцей!».

 Перад жыхарамі аграгарадка з актуальнай інфармацыяй таксама выступілі прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі: участковы інспектар Віталь Іванавіч Грышук, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алена Анатольеўна Чайкоўская, інспектар Дзятлаўскай раённай энергаінспекцыі Вячаслаў Аляксандравіч Петраш, начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Іванавіч Ганчар, намеснік галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя цэнтральнай раённай бальніцы Уладзімір Міхайлавіч Калодка.

  Да пачатку мерапрыемства мясцовыя жыхары маглі набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, вогнетушыцелі і іншую прадукцыю у гандлёвым пункце Дзятлаўскага вытворчага ўчастка Гродзенскага камбіната супрацьпажарных работ. Вучням школы работнікі МНС расказалі аб прафесіі выратавальніка, прадэманстравалі аварыйна-выратавальнае абсталяванне.


Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть