- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
У Лідзе прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва
На
прадпрыемствах і ў арганізацыях Лідчыны прайшоў Адзіны дзень інфармавання
насельніцтва. Напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў асноўнай яго тэмай стала «Перамога. Незалежнасць. Памяць»
На Лідскім малочна-кансервавым камбінаце з працаўнікамі сустрэлася інфармацыйна-прапагандысцкая група з намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Каўрыга. У гутарцы былі закрануты пытанні забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці па розных напрамках. Начальнік Лідскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бяляўскі акцэнтаваў увагу прысутных на выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў лясах, у побыце і на працоўным месцы. Прадстаўнік МНС таксама нагадаў пра магчымыя наступствы бестурботнага адпачынку на вадзе, бескантрольнага ўжывання алкагольных напояў і неналежнага нагляду за дзецьмі.