- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Дзятлаўскі раён. Акцыя «Канікулы без дыму і агню!»
У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі ў гасцях у рабят яслі-сада №2 г. Дзятлава і Вензавецкага дзіцячага садка-сярэдняй школы.
Выратавальнікі расказалі аб правілах бяспечных паводзін у летні перыяд на вадзе, падчас навальніцы, пры пажары і аб многіх іншых непрыемнасцях, якія могуць чакаць іх кожны дзень. У форме віктарыны праверылі веды алгарытмаў пры розных НС. Дзеці паказалі добры ўзровень ведаў. Працягнулася сустрэча спартыўнай эстафетай. За актыўны ўдзел рабяты атрымалі тэматычныя размалёўкі і закладкі з правіламі бяспечных паводзінаў.