image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродна. Выратавальнікі правялі вучэбную эвакуацыю

988

  З мэтай павышэння практычных навыкаў гродзенскія выратавальнікі правялі вучэбную эвакуацыю ў гімназіі №1 ім. акадэміка Я. Ф. Карскага.

 Паводле легенды ў навучальным кабінеце на 4-ым паверсе адбылося кароткае замыканне электраправодкі. Педагагічны склад гімназіі да прыбыцця выратавальнікаў правёў эвакуацыю школьнікаў з будынка. Аднак, у «вогненнай пастцы» апынулася трое пацярпелых.
  Пасля прыбыцця да месца здарэння выратавальнікі выявілі шчыльнае задымленне ў кабінеце на чацвёртым паверсе. Ацаніўшы сітуацыю, неадкладна прыступілі да выратавання пацярпелых. Аднаго з іх эвакуіравалі па аўталесвіцы, а двух іншых вывелі па лесвічных маршах пры дапамозе ахоўных масак дзеля органаў дыхання. На вуліцы пацярпелых перадалі валанцёрам Чырвонага Крыжа, якія аказалі ім першую дапамогу. Неадкладна пасля эвакуацыі выратавальнікі прыступілі да ліквідацыі ўмоўнага ачага ўзгарання.
  Начальнік Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Гарнастаеў падвёў вынік праведзенай практычнай адпрацоўцы эвакуацыі, акцэнтаваўшы ўвагу навучэнцаў і педагогаў на тым, што веданне парадку сваіх дзеянняў пры НС і хуткая эвакуацыя з небяспечнай зоны – гэта верны спосаб папярэдзіць магчымыя ахвяры і іншыя цяжкія наступствы, якія маглі б паўстаць пры пажары альбо іншых НС.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть