- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Навагрудак. «Не прапальвай сваё жыццё!»
Рэспублiканская пажарна-прафілактычная акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!», накіраваная на прафілактыку пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення стартавала ў Наваградку.
Работнiкi районнага адзелу па надзвычайных сiтуацыях на першым этапе акцыі праклалi «маршруты бяспекi» пачынаючы з аўтавакзала далей по прыпыначных пунктах грамадскага транспарту i найбольш ажыўленных месцах горада.
У правядзенні акцыі прынялі ўдзел інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Наталля Апалонік, юныя выратавальнікі-навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжу.
Хлопцы і дзяўчаты праводзілі прафілактычныя гутаркі і віктарыны, прапаноўвалі жыхарам і гасцям горада абмяняць цыгарэты на больш прыемныя і карысныя прадукты – цукеркі. Тым, хто не паліць, цукеркі прапаноўвалі ў падзяку за падтрыманне здаровага ладу жыцця.
Асноўная мэта работнікаў МНС – прыцягнуць увагу як мага большай колькасці людзей да праблемы ўзнікнення пажараў по прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні ў стане алкагольнага ап'янення і прымусіць задумацца пра сваё жыццё, засцерагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды.