image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Другі этап рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» праходзіць на Навагрудчыне

725

  Статыстыка сведчыць, што большасць пажараў і гібелі людзей ад іх адбываецца па віне людзей, якія не выконваюць правілы пажарнай бяспекі. Адна з самых распаўсюджаных прычын гібелі на пажарах - курэнне ў ложку. Варта памятаць, што адкрыты агонь у выглядзе цыгарэты здольны запаліць гаручы матэрыял.

  Каб папярэдзіць узнікненне пажараў па гэтай прычыне выратавальнікі Навагрудчыны сумесна з членамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных ў рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы на прадпрыемствах, у арганізацыях і пунктах грамадскага харчавання горада. Прысутным расказваюць аб мэтах і задачах акцыі, прыводзяцьі прыклады пажараў, якія адбыліся на тэрыторыі раёна па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, расказваюць пра выпадкі гібелі людзей з-за згубнай звычкі. Вядома, што п'яныя курцы становяцца ахвярамі ўласнай бестурботнасці, але нярэдка падвяргаюць рызыцы і тых, хто знаходзіцца побач – блізкіх, суседзяў. Выратавальнікі заклікаюць грамадзян перагледзець свой лад жыцця і паклапаціцца пра бяспеку тых, хто побач.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть