image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Акцыя «Бяспечны Новы год!» стартавала ў Навагрудскім раёне

911

  З мэтай папярэджання пажараў і траўмаў у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да святаў, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі ў Навагрудскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!».

 Каб нагадаць грамадзянам аб захаванні правіл бяспекі работнікі МНС наведалі аддзяленні кругласутачнага і дзённага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Навагрудскага раёна. Выратавальнікі праінфармавалі ўсіх прысутных аб сітуацыі з пажарамі ў вобласці і раёне, зрабіўшы акцэнт на тым, што іх вялікая частка адбываецца дзеля неасцярожнага абыходжання з агнём, што таксама з'яўляецца асноўнай прычынай гібелі людзей на пажарах. Работнікі МНС звярнулі ўвагу на неабходнасць захавання правілаў пажарнай бяспекі не толькі ў побыце, але і на сваіх працоўных месцах, а таксама расказалі аб мерах бяспекі пры падрыхтоўцы да святочных мерапрыемстваў і абыходжанні з піратэхнічнымі вырабамі.
 Удзельнікі мерапрыемства паглядзелі навучальныя відэафільмы, прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне і конкурсах, праспявалі супрацьпажарныя прыпеўкі, а таксама прыбралі «бяспечную ялінку».

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть