image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мастоўскі раён. Пагутарылі пра бяспеку з жыхарамі аграгарадка Мілевічы

923

  У аграгарадку Мілевічы адбыўся сельскі сход па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, прафілактыцы п'янства і гвалту ў сям'і, прафілактыцы злачынстваў.

 Удзел у мерапрыемстве прынялі: намеснік старшыні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Марына Осіпаўна Давыдзік, начальнік Мастоўскага райаддзела па НС Генадзь Міхайлавіч Адамовіч, намеснік начальніка Мастоўскага РАУС Аляксей Уладзіміравіч Літош, а таксама прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі раёна і старшыні назіральных камісій.
  Да пачатку афіцыйнай часткі мерапрыемства на пляцоўцы перад будынкам цэнтра культуры работнікі раённага  аддзела па надзвычайных сітуацыях зладзілі выставу пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, абсталявання і рыштунку.
  Намеснік старшыні райвыканкама расказала вяскоўцам аб правадзімай прафілактычнай рабоце на тэрыторыі раёна. Начальнік райаддзела па НС Генадзь Адамовіч давёў актуальную інфармацыю аб пажарах і гібелі ад іх людзей у вобласці і раене, прывёў прыклады рэзанансных НС, а таксама нагадаў правілы бяспекі ў побыце. Прадстаўнік МНС акцэнтаваў увагу вяскоўцаў, на рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!», нагадаў правілы пажарнай бяспекі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў і расказаў аб небяспецы выхаду на лёд.
  Прадстаўнікі суб'ектаў прафілактыкі: РАУС, РГС, РЭС таксама выступілі з актуальнай інфармацыяй. Перад удзельнікамі сходу з канцэртнай праграмай выступілі навучэнцы ДУА «Мілевіцкі КПК дзіцячы-сярэдняя школа».


Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть