image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскія выратавальнікі сумесна з работнікамі лясной гаспадаркі ліквідавалі лясны пажар

1287

  Не сакрэт, што вясна, з паламі травы і наступнымі за гэтым пажарамі ў лясных масівах, прымушае быць гатовымі да іх ліквідацыі не толькі падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях, але і арганізацыі, якія адказваюць за ахову лесу ад пажараў.

 7 красавіка у 16:35 у Навагрудскі раённы аддзел па НС паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці ў вёсцы Рутка-2. З-за моцнага ветру агонь па сухой траве хутка распаўсюдзіўся на тэрыторыю лесу. Агняборцы сумесна з прадстаўнікамі лясной гаспадаркі неадкладна прыступілі да ліквідацыі ўзгарання. Дзякуючы зладжаным дзеянням вогненнае здарэнне ўдалося ліквідаваць.
  ***
  За мінулыя суткі ў вобласці ў экасістэмах ліквідавана 8 загаранняў сухой расліннасці на агульнай плошчы 5,2 га, 10 лясных пажараў на агульнай плошчы 7,38 га і 1 тарфяны пажар на плошчы 0,5 га.
  ***
  Нагадваем, што выпальванне сухой расліннасці катэгарычна забаронена. Гэта стварае пагрозу маёмасці і жыцця як самога вінаватага, так і яго суседзяў, членаў сям'і. Ўзнікаюць лясныя і тарфяныя пажары.
  У адпаведнасці з артыкулам 15.57 КаАП Рэспублікі Беларусь за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў - прадугледжана накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь, а гэта да 1080 рублёў. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.
  Артыкулам 15.58 КаАП Рэспублікі Беларусь за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь (да 324 рублёў). Таксама заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть