image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Небяспечны спосаб навядзення парадку

518

  Вясною навядзенне парадку на асабістых падворках ў многіх мае на ўвазе і абавязковае спальванне смецця. Сухую траву паляць і ўздоўж дарог, на ўзлесках, на палях і лугах. Пры гэтым многія, магчыма, і не падазраюць, што можа пачацца пажар, які прыводзіць да непапраўных наступстваў. Пры парывістым ветры агонь распаўсюджваецца вельмі хутка. Лакалізаваць і патушыць яго зусім няпроста.

 Як пацверджанне таму трагедыя, якая здарылася 7 красавіка ў весцы Нарчы Шчучынскага раёна. У 14.00 мясцовая жыхарка паведаміла ў РАНС аб узгаранні сухой расліннасці. Жанчына была занепакоеная тым, што агонь падбіраецца да пабудоў. Усяго ў вёсцы пражывае 7 чалавек. Парывамі ветру полымя імгненна распаўсюджвалася па населеным пункце, ахопліваючы дамы і гаспадарчыя пабудовы. У ліквідацыі пажару было задзейнічана дзевяць пажарных разлікаў, работнікі лясгаса і мясцовага сельгаспрадпрыемства. Агульнымі намаганнямі ўдалося зберагчы ад агню 2 жылыя дамы, 4 нежылыя і 5 гаспадарчых пабудоў. Агонь не пашкадаваў вёску. Падчас пажару было знішчана 19 нежылых дамоў, 2 жылыя і 23 гаспадарчыя пабудовы. Пашкоджаныя 2 нежылыя дамы і 2 гаспадарчыя пабудовы. Пацярпелых людзей няма. Бяспечнасць мясцовага 70-гадовага жыхара, які паліў смецце на сваім уласным падворку, прывяла да таго, што згарэла амаль уся вёска.
  У бягучым годзе выратавальнікі Гродзеншчыны 476 раз выязджалі на ліквідацыю ўзгарання сухой травы і смецця. У Навагрудскім раёне было 7 узгаранняў сухой расліннасці і 8 ляснога масіву.
  Першае ўзгаранне сухой расліннасці ў нашым раёне адбылося 16 сакавіка ў з в. Ятра. Наогул зафіксаваны ўзгаранні на тэрыторыях Валеўскага, Уселюбскага, Нягневіцкага, Любчанскага, Пятрэвіцкага і Брольніцкага сельсаветаў. У асноўным гарыць сухая расліннасць на палях, якія знаходзяцца блізка да населеных пунктаў.
У сухое гарачае надвор’е выратавальнікі настойліва рэкамендуюць устрымацца ад распальвання вогнішчаў і выкарыстання на вуліцы адкрытага агню. Гэта выключыць пагрозу жыццю і здароўю людзей, а таксама дазволіць захаваць маёмасць.
  – Вясеннія травяныя палы – эта сапраўднае стыхійнае бедства, – гаворыць начальнік Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімір СВІРЫД. – Сёлетняя бясснежная зіма спрыяла таму, што выпальваць сухую траву пачалі як ніколі рана. У нашым раёне ёсць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за падобныя правапарушэнні. Чатыром жыхарам раёна ўжо выпісаны штрафы. Сітуацыя застаецца напружаная, у нас зараз трэці клас небяспекі. З прычыны высокага класу пажарнай небяспекі ў многіх раёнах краіны ужо ўведзены часовая забарона на наведванне лесу. Адна запаленая запалка або выкінуты ў акно аўтамабіля на абочыну недакурак становяцца прычынай маштабнага пажару. З-за выпальванняў пад пагрозай дамы, гаспадарчыя будынкі, лясы. А ўсяму віной – чалавек. Не ўсе задумваюцца аб наступствах і недаацэньваюць ступень небяспекі выпальвання сухой расліннасці.
  Штогод даводзіцца сутыкацца з праблемай вясенняга выпальвання сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў. Пакуль не ўвойдзе ў сілу маладая трава, сухастой у лясах, на палях і тарфяніках – ідэальнае асяроддзе для развіцця пажару, здольнага ўспыхнуць ад любой іскры. Нават пры нязначным ветры агонь за кароткі час распаўсюджваецца на вялікія тэрыторыі, хутка разгараецца, пакідаючы за сабой чорную пустату.
Пры выяўленні ўзгарання трэба хутка рэагіраваць, а не заставацца раўнадушным. На першпачатковым этапе лягчэй змагацца з узгараннем. Хочацца звярнуць асаблівую ўвагу на гэта як мясцовых жыхароў, так і кіраўнікоў гаспадарак, – дадаў Уладзімір Сяргеевіч.

 7 красавіка ў 16.35 навагрудскія выратавальнікі сумесна з работнікамі лясной гаспадаркі ліквідавалі лясны пажар у в. Рутка-2. Узгаранне абдылося паблізу з цялятнікам. З-за моцнага ветру агонь па сухой траве хутка распаўсюдзіўся на тэрыторыю лесу. Дзякуючы зладжаным дзеянням вогненнае здарэнне ўдалося хутка ліквідаваць.
  Нагадваем, што выпальванне сухой расліннасці катэгарычна забаронена. Гэта стварае пагрозу маёмасці і жыцця як самога вінаватага, так і яго суседзяў, членаў сям’і. Узнікаюць лясныя і тарфяныя пажары. У адпаведнасці з артыкулам 15.57 КоАП Рэспублікі Беларусь за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў – прадугледжана накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь, а гэта да 1080 рублёў. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры надыходзіць крымінальная адказнасць.
  Артыкулам 15.58 КоАП Рэспублікі Беларусь за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь (да 324 рублёў). Таксама заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць.
  Паважаныя грамадзяне! Асноўная прычына ўзнікнення пажараў заключаецца ў адсутнасці належнай увагі да выканання правілаў пажарнай бяспекі. Некантралюемае выпальванне лёгка можа стаць лясным або тарфяным пажарам, дабрацца да населенага пункта, спаліць хлеў або дом, стаць прычынай атручвання дымам. І тут многае залежыць ад кожнага з нас.
  Па матэрыялах газеты «Новае жыццё»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть