image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ашмянскі раён. Кірмаш бяспекі

499

  Работнікі Ашмянскага раённага аддзела МНС у рамках Акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы», прынялі ўдзел у свяце ў гонар Дня чыгуначнікаў і арганізавалі правядзенне «Кірмашу бяспекі». Да іх далучыліся прадстаўнікі Ашмянскай раённай структуры РДГА БДПА і работнікі раённага цэнтра культуры.

  Для гасцей свята працавалі тэматычныя пляцоўкі, дзе кожны мог знайсці сабе занятак па душы. Удзельнікі даведаліся, як правільна карыстацца вогнетушыцелем, як бяспечна эксплуатаваць электрапрыборы, навучыліся алгарытму дзеянняў у выпадку пажару, пазнаёміліся з прынцыпам працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Тэарэтычная частка перайшла ў забаўляльную. Падчас канцэртнай праграмы выратавальнікі праводзілі займальныя конкурсы і віктарыны не толькі з грамадзянамі пенсійнага ўзросту, але і іх унукамі, якія прыйшлі на мерапрыемства з бабулямі і дзядулямі. Таксама дзетак і дарослых забаўлялі роставыя лялькі - героі мультфільма «Чароўная кніга МНС». Найбольш актыўныя ўдзельнікі акцыі атрымалі падарункі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть