image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Аперацыя «Эвакуацыя» у школах Слонімскага раёна

505

  Штогод спачатку навучальнага года работнікі МНС асаблівую ўвагу надаюць навучанню дзяцей і педагогаў дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый і практычна адпрацоўваюць з імі ўвесь алгарытм паводзінаў ва ўмовах пажару. 4 верасня ў рамках рэспубліканскай акцыі « У цэнтры ўвагі – дзеці!» слонімскія выратавальнікі прынялі ўдзел у правядзенні практычных трэніровак па адпрацоўцы планаў эвакуацыі ў установах адукацыі.

  Для правядзення практычных трэніровак у сярэдняй школе №9 Слоніма прынялі ўдзел падраздзяленні МНС на пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхніцы, а ўмовы для эвакуацыі можна было параўнаць з экстрэмальнымі. Клубы дыму ад спецыяльнай устаноўкі імкліва запоўнілі калідор трэцяга паверха і пагаршалі бачнасць. Сістэма пажарнай сігналізацыі апавясціла ўсіх аб неабходнасці неадкладна пакінуць будынак. Задымленне дэзарыентавала настаўнікаў і школьнікаў, аднак правільныя дзеянні педагогаў дазволілі без панікі эвакуіраваць дзяцей са школы. Прыбылыя на месца здарэння выратавальнікі правялі баявое разгортванне і аказалі дапамогу вучню, пакінутаму па тактычнай задумцы вучэнняў, у кабінеце. Пасля заканчэння трэніроўкі выратавальнікі прадэманстравалі школьнікам магчымасці пажарнай тэхнікі і аварыйна-выратавальнага абсталявання, а інспектары прапаганды далі рэкамендацыі персаналу школы для павышэння эфектыўнасці дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть