image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Аберагаць – значыць дапамагаць!

574

 Праверка бяспечных жыллёвых умоў людзей сталага ўзросту заўсёды ў полі зроку работнікаў Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. На гэты раз прафілактычны рэйд праводзіўся ў рамках акцый «З клопатам да малой радзімы!» і «Старасць без насілля».

  Як правіла, рэйдавая група ведае, па якім адрасе накіроўвацца, бо прафілактычныя рэйды, праверка ўмоў пражывання – першаступенныя задачы і назіральных камісій, і інспектараў РАНС. Безумоўна, у кожным населеным пункце адпаведныя службы ведаюць, і тых, хто знаходзіцца пад пільным кантролем і тых, хто павінен устараніць парушэнні, якія былі ўказаны падчас папярэдняй праверкі. Вось такое штодзённае і комплекснае абследаванне домаўладанняў дазваляе ўбачыць поўную карціну ўмоў, у якіх пражывае той ці іншы чалавек – пажылы, адзінокі, інвалід або дзіця. На эты раз мы разам з рэйдавай групай завіталі ў вёску Вялікія Лезнявічы.
  Падчас прафілактычнага рэйду першы намеснік начальніка Навагрудскага РАНС Андрэй Першукевіч, інспектар сектара прапаганды Наталля Апалонік і в.а. загадчыка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Людміла Балашова-Пекучар нагадалі пенсіянерам аб правілах бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. Не засталося незакранутым і пытанне абсталявання домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Прадстаўнікі МНС расказалі аб тым, як правільна ўсталяваць АПА і для чаго патрэбен гэты прыбор, давалі рэкамендацыі па падтрыманні жылля ў супрацьпажарным стане.
  Разам з тым, у рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам аб бяспецы малой радзімы» і напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей работнікі раённага аддзела МНС падрыхтавалі тэматычныя віншавальныя паштоўкі і наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснай інфармацыяй аб тым, як засцерагчы сваё жыллё. Падчас рэйду многім жыхарам Лезнявіч былі ўручаны гэтыя пісьмы.
  Падчас агляду жылля ў большасці жыхароў в. Вялікія Лезнявічы, парушэнняў выяўлена не было. Аўтаномны пажарны апавяшчальнік у спраўным стане, пячное ацяпленне адпавядае ўсім неабходным патрабаванням пажарнай бяспекі. Але прафілактыка ніколі не бывае лішняй.
  У дамы некаторых грамадзян, якія злоўжываюць алкагольнымі напіткамі і складаюць групу павышанай рызыкі, мы падчас рэйду не трапілі, таму яны будуць абследаваны дадаткова.
  Праблема гібелі людзей на пажарах застаецца вельмі актуальнай. Да трагедыі не далёка і лепш яе папярэдзіць, чым пазней шкадаваць.
         Па матэрыялах газеты «Новае жыццё»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть