- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Масты. Лісты з найлепшымі пажаданнямі
Другі месяц восені пачынаецца з Міжнароднага дня пажылых людзей. Каб аказаць знак увагі і выказаць удзячнасць прадстаўнікам старэйшага пакалення работнікі Мастоўскага райаддзела МНС сумесна з цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва падрыхтавалі незвычайныя віншаванні.
У рамках акцыі "З клопатам пра бяспеку малой радзімы" 24 паважаныя жыхара Мастоўшчыны атрымалі віншаванні з найлепшымі пажаданнямі, а таксама карысныя буклеты аб бяспецы. Гэтыя людзі - прыклад для пераймання. Многія з іх памятаюць галоднае ваеннае ліхалецце, цяжкія часы аднаўленне разбуранай краіны. Яны сумленна жылі і працавалі на карысць будучых пакаленняў. Менавіта яны ведаюць сапраўдную цану мірнага неба і цёплага хлеба. За гэта мы кажам ім ДЗЯКУЙ!