- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Бераставіцкі раён. Лісты бяспекі з парадамі ад выратавальнікаў
У рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» работнікі раённага аддзела МНС накіравалі «лісты бяспекі» жыхарам раёна, якія пражываюць на тэрыторыі Бераставіцкага сельсавета.
Выратавальнікі падрыхтавалі для берастаўчан тэматычныя памяткі і ўлёткі. Атрымаўшы карэспандэнцыю ад работнікаў МНС, жыхары раёна змогуць паўтарыць правілы бяспекі ў побыце, пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання і прачытаць шмат іншай карыснай інфармацыі.