image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

За бяспеку насельніцтва – разам

701

  Штогод у агні, асабліва ў ацяпляльны перыяд, на тэрыторыі нашай краіны гінуць грамадзяне пенсіённага ўзросту, не застрахаваны перад вогненнай стыхіяй адзінокія і нямоглыя людзі. У першую чаргу аб састарэлых бацьках, якія пражываюць адны, павінны паклапаціцца дзеці, узяць на сябе адказнасць зрабіць жыццё дарагіх людзей зручным, а галоўнае – бяспечным.

 Адзінокія, пажылыя, інваліды, шматдзетныя і неўладкаваныя сем’і. Менавіта гэтым катэгорыям грамадзян асаблівую ўвагу ўдзяляюць работнікі Навагрудскага раённага адзела по надзвычайных сітуацыях, назіральныя камісіі і спецыялісты сацыяльнай абароны насельніцтва.
  – Мэта назіральных камісій па забеспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян, правядзенне сумесных абследаванняў домаўладанняў і кватэр. Але абследаваць мала. Папярэдзіць, выявіць і выправіць – гэта тры асноўныя задачы, – расказвае начальнік Навагрудскага районнага аддзела МНС Дзмітрый Максімовіч. – Наладжана дакладнае ўзаемадзеянне паміж суб’ектамі прафілактыкі – РАНС, РАУС, ЦРБ, упраўленнямі па адукацыі, сацабароны, энерганаглядам, гаргазам, прадстаўнікамі органаў мясцовага самакіравання, а таксама сельгасарганізацыямі. Кожны спецыяліст звяртае ўвагу на свой сектар работы. Робіцца ўсё, каб не пакінуць чалавека ў небяспецы. Такі падыход дае станоўчыя вынікі. Практычна штодня члены камісіі наведваюць жыхароў населеных пунктаў сельсаветаў і горада – правяраюць, як навагрудчане выконваюць правiлы пажарнай бяспекі. Аднак наведваннем тых, хто ўваходзіць у групу рызыкі, мы не абмяжоўваемся. Паводле статыстыкі, пажары і няшчасныя выпадкі адбываюцца не толькі ў сацыяльна небяспечнай катэгорыі насельніцтва. Таму пажарная бяспека патрабуе пастаяннай адраснай прафілактычнай работы. Хочацца таксама звярнуцца да дзяцей састарэлых бацькоў. Сыны і дочкі, клопат аб бацьках павінен стаць сэнсам вашага жыцця. Вазьміце на сябе адказнасць за іх жыццё, зрабіце рамонт печы, замяніце няспраўную электраправодку, устанавіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік – і вы прадоўжыце жыццё людзям, якія падарылі вам жыццё, – засяродзіў асаблівую ўвагу Д.С. Максімовіч. – Мы перш за ўсё імкнёмся не наказаць, а папярэдзіць людзей, знаходзім розныя спосабы інфарміравання, ухілення парушэнняў, знаходзім магчымасць памясціць састарэлых адзінокіх людзей у сацыяльныя ўстановы, каб яны бяспечна перажылі зімовы перыяд.
На 1 снежня ў ТЦСАН на ўліку 10541 грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, у тым ліку 1457 адзінокіх і 7016 адзінокапражываючых, 2501 пажылых дасягнулі 80-гадовага ўзросту. У домаўладаннях з пячным ацяпленнем пражывае 3588 пажылых і інвалідаў. Дадзеныя домаўладанні ў бягучым годзе абследаваны ў поўным аб'ёме.
  За бягучы год у домаўладаннях пажылых і інвалідаў выканана: 249 рамонтаў пячнога ацяплення, 78 рамонтаў электраправодак, устаноўлена і заменена 112 АПА, у тым ліку за кошт бюджэтных сродкаў выканана 14 рамонтаў электраправодак і 19 рамонтаў пячнога ацяплення, устаноўлена 70 АПА.
  – Па выяўленых у выніку абследаванняў парушэннях прымаюцца неабходныя меры па іх ліквідацыі. Так, адзінокія пажылыя грамадзяне і інваліды ўключаюцца ў Праграму мерапрыемстваў па выкананні рамонту пячнога ацяплення і электраправодкі за кошт бюджэтных сродкаў, малазабяспечаным непрацуючым пенсіянерам і інвалідам аказваецца матэрыяльная дапамога са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама накіроўваюцца пісьмы працаздольным дзецям аб аказанні неабходнай дапамогі сваім бацькам, – расказала дырэктар ТЦСАН Навагрудскага раёна Арына Гурына. –Для ліквідацыі парушэнняў пажарнай бяспекі выдзелена матэрыяльная дапамога 52 грамадзянам на суму 4600,00 рублёў.
  З пачатку года накіравана 366 пісем працаздольным дзецям па прыняцці мер для забеспячэння бяспекі пражывання іх бацькоў. Прымаюцца неабходныя меры па размяшчэнні маючых патрэбу грамадзян ва ўстановы сацыяльнага абслугоўвання з кругласутачным знаходжаннем, а таксама афармленне надомнага абслугоўвання. Сёлета 7 пажылых змешчаны ў аддзяленне кругласутачнага пражывання, 6 чалавек накіраваны ў дом сумеснага самастойнага пражывання аг. Брольнікі, 20 пажылых грамадзян – на медыка-сацыяльныя койкі, 2 – у дом-інтэрнат, 93 пажылыя грамадзяне залічаны на надомнае абслугоўванне, з 10 заключаны дагаворы на прадастаўленне паслуг сядзелкі, за 28 прызначаны догляд па месцы пражывання, 88 пажылых на асенне-зімовы перыяд вызначаны да дзяцей і блізкім сваякам, – дадала А.Г. Гурына.
  Да візітаў работнікаў РАНС, спецыялістаў сельвыканкама, назіральнай камісіі ўжо прывыклі жыхары аграгарадка Брольнікі і да чарговай рэйдавай групы аднесліся таксама з разуменнем, бо сумеснымі намаганнямі імкнуцца іх зберагчы ад бяды. І прыемна адзначыць, што людзі разумеюць, наколькі можа быць небяспечнай няспраўная печ ці комін, старая электраправодка.
  – Святлана Аркадзьеўна Макар і Валянціна Дзмітрыеўна Жарко – пастаянныя госці ў маім доме, – кажа Зінаіда Паўлаўна Мазепа. – Заўсёды спытаюць, пацікавяцца і дапамогуць. Вось і калі я праводзіла рамонтныя работы ў бацькоўскім доме, рамантавала печ, падводзіла ваду дапамагалі ў афармленні дакументаў.
  Наступныя адрасы – дамы Веры Іванаўны Прэснай, Валянціны Яўгеньеўны і Івана Іванавіча Прэсных, Веры Іванаўны і Сяргея Андрэевіча Ізмайлавых – тут заўваг было мінімум. А вось у госці да адзінокапражываючага, нідзе не працуючага Міхаіла Аркадзьевіча Новіка начальнік райаддзела паабяцаў прыехаць у самы бліжэйшы час.
Печку ў адным пакоі гаспадар адрамантаваў і пачысціў комін, а печ на кухні знаходзіцца ў няспраўным стане, няма дзверак, гэтым і скарыстаўся хатні гадаванец кот і залез унутр печы. А гаспадар, прызнаўся, што на гэтай печы гатуе ежу. Праўда, як доказ таго, што дзверцы ёсць у наяўнасці, Міхаіл Аркадзьевіч іх паказаў і хутка выправіць заўвагі і паабяцаў не захоўваць адзенне на печцы.
  – У нашым сельсавеце працуе наглядная камісія ў складзе 11 чалавек. Заўсёды пад пільнай увагай адзінокія і адзінокапражываючыя, шматдзетныя сем’і. Усе 100% абследаваны. Пры выяўленні парушэнняў адразу звязваемся з дзецьмі, усе кантакты ў нас ёсць, – гаворыць упраўляючы справамі Брольніцкага сельвыканкама Валянціна Жарко. – На асаблівым кантролі аматары выпіць. У рабоце з гэтай катэгорыяй дапамогу аказвае ўчастковы інспектар. Вельмі складана людзей у сталым ўзросце ўгаварыць паехаць на зімовы перыяд да дзяцей, а калі такой магчымасці няма, то ў спецыяльныя ўстановы. Аднак ёсць і тыя, хто разумее, што без чужой дапамогі не абысціся, згаджаюцца на пражыванне ў дамах кругласутачнага знаходжання. Сёлета 12 чалавек паехалі на зімовы перыяд да дзяцей. Тых, хто злоўжывае спіртнымі напіткамі, выклікаем на савет прафілактыкі. Многія разумеюць ,як напрыклад М.А. Новік, які паабяцаў усё выправіць у самы бліжэйшы час. Дзеці заўсёды адклікаюцца і заўсёды з разуменнем адносяцца, калі мы просім дапамагчы выправіць парушэнні пажарнай бяспекі. Усяго было праверана 407 домаўладанняў, выяўлена 105 парушэнняў, засталося выправіць толькі 15. У асноўным гэта заўвагі па дымаходах. Па Брольніцкім сельсавеце праведзены 32 рамонты пячнога ацяплення (11 адзінокім і 19 адзінокапражываючым), у тым ліку 5 за кошт бюджэтных сродкаў і 27 за кошт уласных сродкаў. На сённяшні дзень у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ДУ ТЦСАН Навагрудскага раёна пражывае 24 чалавекі, у філіяле у аг. Брольнікі-15 грамадзян.
  Дзяржава праяўляе клопат аб бяспецы сваіх грамадзян. Рэгулярна праводзяцца прафілактычныя рэйды і мерапрыемствы па домаўладаннях, затрачваецца нямала сродкаў і намаганняў. І ўсё для таго, каб, як гаворыцца, дайсці да кожнага і заклікаць да бяспекі. І добра, калі рэкамендацыі ідуць на карысць, людзі прыслухоўваюцца да парад і добрасумленна выпраўляюць і пазней не парушаюць. Аднак часта атрымліваецца, што турбуюцца толькі тыя, хто прыйшоў з праверкай.

  Па матэрыялах газеты «Новае Жыццё»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть