image description

МЧС Республики Беларусь

З агнём не жартуюць, або Закрыццё дачнага сезона без надзвычайных сітуацый (газета "Звязда")

327

Завяршаецца дачны сезон. Гледзячы па надвор'і, закончыцца ён раней, чым звычайна. Найбольш добрасумленныя гаспадары ўжо паступова рыхтуюць свае прысядзібныя тэрыторыі, а таксама дачныя ўчасткі да зімы. Каб навядзенне парадку на зямлі прайшло без інцыдэнтаў і не вылілася ў трагедыю, ратавальнікі раяць прыслухацца да іх рэкамендацый.

Вогнішча — падалей ад будынкаў

Самы бяспечны спосаб справіцца са смеццем, якога восенню асабліва шмат, — утылізаваць яго на палігоне цвёрдых бытавых адходаў. Пра такія месцы, вядома, ведае не кожны гаспадар прысядзібнага ўчастка. А калі хто і ў курсе, то наўрад ці калі-небудзь вазіў туды сваё смецце. Прасцей жа распаліць вогнішча ў сябе на падворку ды пазакідваць туды ўсё, што непатрэбна.

Ніхто не забараняе распальваць агонь на тэрыторыі прыватнай уласнасці. Галоўнае, нагадваюць ратавальнікі, рабіць тое з выкананнем правілаў пажарнай бяспекі.

— Калі вы збіраецеся паліць сваё смецце, важна ўлічваць надвор'е, — папярэджвае афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Анастасія ШВАЙБОВІЧ. — Ні ў якім разе гэта нельга рабіць тады, калі на вуліцы вецер: дастаткова секунды, каб кантралюемае вогнішча перарасло ў з'яву, якая выйшла з-пад кантролю. Калі ж надвор'е спрыяе, перад тым як распальваць агонь, варта паставіць побач з вогнішчам вядро з вадой, штыкавую рыдлёўку. Выдатна, калі будзе ў вас і вогнетушыцель.

Акрамя таго, выбіраючы месца для распальвання агню, неабходна выключыць магчымасць загарання найбліжэйшых хат, а таксама сельскагаспадарчых пабудоў. Для таго каб не дапусціць распаўсюджвання агню, месца вогнішча трэба абкапаць. І яшчэ: калі ў вас нешта гарыць, нікуды не адхіляйцеся — за вогнішчам неабходна ажыццяўляць пастаянны кантроль.

Пасля таго як яно патушана, вельмі важна добра праліць гэтае месца вадой. Выпадкі, калі вуглі становяцца прычынай апёкаў, нячаста, але здараюцца. Некалькі гадоў таму, напрыклад, гарачымі вуглямі абсыпаліся малыя дзеці. Такая небяспечная гульня скончылася для аднаго з іх шпіталізацыяй.

Наводзіў парадак — атрымаў апёкі

Як паказвае практыка, калі пачынаецца ўзгаранне, людзі нярэдка губляюцца. У асноўным, няздольныя аператыўна рэагаваць на надзвычайную сітуацыю людзі пажылога ўзросту. Часам гэта прыводзіць да таго, што пасля такога навядзення парадку на зямлі ёсць загінулыя. У найлепшым выпадку ўсё заканчваецца апёкамі.

На ўласным вопыце гэта зведаў адзін з мясцовых жыхароў пасёлка Чарніцкі, што ў Смалявіцкім раёне. Мужчына дапамагаў аднасяльчанцы наводзіць парадак на падворку. Калі агонь выйшаў з-пад кантролю, сказаць дакладна пацярпелыя не могуць. Затое добра памятаюць, з якой хуткасцю вогненная стыхія пачала распаўсюджвацца па тэрыторыі прысядзібнага ўчастка — у выніку агонь ахапіў 300 квадратных метраў сухой расліннасці. Да прыбыцця ратавальнікаў тушыць пажар спрабавала мясцовае насельніцтва. Мужчына, які дапамагаў гаспадыні пазбавіцца ад смецця, атрымаў тэрмічныя апёкі рук і ног (да 35 % цела). Пацярпелы быў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

У апёкавае аддзяленне той жа, Смалявіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, са шматлікімі апёкамі цела быў шпіталізаваны днямі і грамадзянін 1956 года нараджэння. Як потым высветлілася, мужчына выкарыстоўваў пры распальванні вогнішча на прыватнай тэрыторыі газавы балончык. У выніку ўспышкі пароў вогненебяспечнай вадкасці на ім загарэлася адзенне, якое пацярпелы патушыў з дапамогай падручных сродкаў. Пасля пенсіянер выклікаў брыгаду хуткай дапамогі.

Каб шашлыкі праз бок не выйшлі

Супрацоўнікі МНС не перастаюць папярэджваць: пры распальванні вогнішча не варта выкарыстоўваць вогненебяспечныя і гаручыя вадкасці. У такіх сітуацыях лепш звярнуцца да старых правераных спосабаў.

Менавіта з-за гэтых навамодных метадаў распальвання непрыемнасцямі часта заканчваецца і жаданне паесці на прыродзе шашлыкоў. Надоечы, напрыклад, у бальніцу трапіў мужчына з апёкамі 21 % цела — на прыватным падворку ў пасёлку Рудзенск, што на Пухавіччыне, пацярпелы спрабаваў распаліць мангал.

— Каб падобныя сітуацыі больш не паўтараліся, аматарам шашлыкоў варта ўстанаўліваць мангал правільна і выконваць усе рэкамендацыі пры распальванні вогнішча, — удакладняе афіцыйны прадстаўнік МНС. — Тым, хто рамантуе аўтамабілі, нельга забывацца, што перш чым падыходзіць да мангала, лепш пераапрануцца: моцна прамасленая вопратка можа ўспыхнуць як запалка.

Асаблівую ўвагу ратавальнікі звяртаюць на бяспеку дзяцей. Неабходна сачыць за тым, каб малыя не падыходзілі блізка да мангала або вогнішча. Варта растлумачыць дзецям, што нельга гуляць з агнём, а таксама кідаць туды шклянкі з-пад аэразоляў, лаку для валасоў і іншыя небяспечныя прадметы. Менавіта дзіцячае свавольства з агнём часта становіцца прычынай узгаранняў.

Рыхтуйце печ загадзя

У многіх хатах дагэтуль выкарыстоўваецца пячное ацяпленне. І мала хто ведае, што менавіта цяпер самы час падрыхтаваць сваю печ да зімы. Гэта датычыцца нават тых, хто плануе прыехаць на дачу раз або два за зіму. З набліжэннем ацяпляльнага сезона варта звярнуць увагу і на жыллё пажылых бацькоў.

Печы, паверхні труб і сцены, у якіх праходзяць дымавыя каналы, павінны быць спраўныя, без скразных расколін. Каб вызначыць, ці ёсць яны ў коміне, перад эксплуатацыяй яго рэкамендуецца пабяліць. Акрамя таго, не трэба забываць ачышчаць коміны ад сажы.

Вераніка КАНЮТА

Фота: pixabay.com

Чытаць на сайце https://zviazda.by/be/news/20210907/1631025179-z-agnyom-ne-zhartuyuc-abo-zakryccyo-dachnaga-sezona-b...

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


Назад
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть

Территориальные управления

Закрыть