image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Шчучынскім раёне кот папярэдзіў гаспадара аб пажары

1928

  Увечары 8 студзеня шчучынскія выратавальнікі выязджалі на пажар у вёску Корсакі. На месцы здарэння разлікі МНС заспелі адкрытае гарэнне даху жылога дома.

 Высветлілася, што 32-гадовы мужчына жыве адзін, нідзе не працуе. Як распавёў сам гаспадар, вечарам ён пакурыў, затушыў недакурак у попельніцы і лёг спаць. Праз некаторы час прачнуўся ад таго, што котка Мурка драпае яму твар. У гэты ж час у дзверы ўжо стукала суседка, якая звярнула ўвагу на дым. Пакінуць дом праз дзверы не ўяўлялася магчымым, веранда апынулася ахоплена агнём. Прыйшлося выбірацца праз акно.
  Крыху больш за паўгадзіны пайшло на барацьбу з полымем. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме, закураныя сцены. Людзі не пацярпелі. Ёсць здагадка, што ўзгаранне магло адбыцца з-за кароткага замыкання электраправодкі. Некаторы час пагарэльцу прыйдзецца пажыць у прыяцеля ў суседняй вёсцы.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть