- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Шчучынскія выратавальнікі ліквідавалі пажар гаража. Гаспадар атрымаў апёк рукі.
У ноч на 14 студзеня жыхар Шчучына паведаміў у службу 101 аб пажары на прыватным падворку па вуліцы Шупеня. Праз некалькі хвілін падраздзялення МНС прыбылі па паказаным адрасе і выявілі задымленне ўнутры блокавага гаража.
Са слоў 32-гадовага гаспадара, ноччу ў двары ён адчуў пах бензіну і зазірнуў у гараж. Калі ўключыў святло, у раёне бензабака аўтамабіля Аўдзі-80 1990 г.в. з'явілася полымя. Хутчэй за ўсё, з бака выцякаў бензін, які і загарэўся ад іскры свяцільні-пераноскі. Мужчына пачаў збіваць агонь і атрымаў апёк рукі (2% цела). Выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Пажарам закопчаны сцены, пашкоджана перакрыцце, і часткова аўтамабіль. Пацярпелы знаходзіцца ў раённай бальніцы.