image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыскі раён. Пагаварылі аб бяспецы

528

  У сельскім клубе аграгарадка Юбілейны ў рамках акцыі «Адзіны дзень бяспекі» прайшоў сельскі сход грамадзян па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, прафілактыцы п'янства і гвалту ў сям'і, а таксама злачынстваў у дачыненні да састарэлых грамадзян. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел начальнік Ваўкавыскага райаддзела па НС Паканечны Павел Леанідавіч, а таксама прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі раёна.


 У сваім выступе Павел Леанідавіч расказаў прысутным аб сітуацыі з пажарамі ў вобласці, у Ваўкавыскім раёне і на тэрыторыі Краснасельскага сельсавета, прывёў канкрэтныя прыклады вогненных надзвычайных здарэнняў, нагадаў правілы бяспечных паводзін у побыце і на працоўным месцы, растлумачыў неабходнасць праверкі ацяпляльных прыбораў і падтрымання іх у належным стане. Асаблівую ўвагу прадстаўнік МНС звярнуў на такую распаўсюджаную прычыну пажараў, як неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане. Прывёўшы прыклады трагічных наступстваў бестурботнасці, Павел Леанідавіч яшчэ раз заклікаў удзельнікаў сустрэчы выконваць асновы бяспекі жыццядзейнасці і нагадаў правілы паводзінаў у розных экстрэмальных сітуацыях.
  Далей па сваіх напрамках дзейнасці выступілі работнікі ЦРБ і РАУС, пазначылі праблемы гібелі і траўматызму людзей ад розных знешніх фактараў, падкрэслілі важнасць адказнасці за кожны факт трагедыі. Скончылася сустрэча праглядам тэматычнага відэафільма.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть