- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Ваўкавыскі раён. З навучэнцамі каледжа пагутарылі пра бяспеку
У Ваўкавыскім раёне праходзіць акцыя "Адзіны дзень безапаснасці».
Навучэнцы каледжа Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы прынялі актыўны ўдзел у віктарыне па бяспецы жыццядзейнасці «Дзе логіка?». Самыя актыўныя атрымалі прызы. Прадстаўнік МНС нагадаў юнакам і дзяўчатам, што наяўнасць спецыяльных ведаў і ўменні па бяспецы жыццядзейнасці дапамагаюць не дапусціць надзвычайных сітуацый. Юнакі і дзяўчата паўтарылі алгарытмы паводзін пры паступленні сігналу «Увага ўсім!», а таксама адпрацавалі парадак аказання першай дапамогі ў розных абставінах. У завяршэнні сустрэчы навучэнцы паглядзелі тэматычны відэафільм «Пажарная бяспека ў студэнцкіх інтэрнатах».