image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Шчучынскім раёне пры пажары загінуў мужчына

1098

  7 сакавіка а першай гадзіне ночы ў службу 101 паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Курпі Шчучынскага раёна. Да месца выкліку былі накіраваныя пяць пажарных разлікаў.

 Па прыбыцці да месца выкліку адбывалася адкрытае гарэнне прыватнага жылога дома, дах і перакрыцце абвалілася ўнутр. Пад абломкамі будаўнічых канструкцый у пярэднім пакоі байцы МНС выявілі загінулым гаспадара дома. Вядома, што 59-гадовы мужчына пражываў адзін. Курыў, знаходзіўся на ўліку ў сельскім Савеце, як злоўжываючы спіртнымі напоямі.
  На жаль, узгаранне было выяўлена занадта позна, паколькі ў вёсцы ўсяго тры жылыя дамы. Аб пажары ў службу 101 паведаміла жанчына, якая жыве ў суседнім населеным пункце. Як яна расказала, прачнулася ад таго, што гаўкала сабака, і зразумела, што нешта адбылося, і разам з мужам паехалі ў бок, адкуль даносіўся трэск «страляючага» шыферу. Да месца пажару было некалькі кіламетраў.
  Агнём знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме, пашкоджаныя сцены. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Асноўная разгляданая версія -неасцярожнасць пры курэнні.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть