image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Неасцярожнасць пры курэнні прывяла да пажару ў жылым доме

640

  13 сакавiка ў 12-53 у Гродзенскі раённы аддзел па НС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Прыступічы.

 Падраздзялення МНС, якія прыбылі да месца выкліку, выявілі ачаг узгарання ў пакоі драўлянага жылога дома.
Высветлілася, што ў доме пражывае 57-гадовы мужчына. Як расказаў гаспадар, раніцай, знаходзячыся ў доме, ён курыў, пасля чаго пайшоў у суседнюю вёску. Мясцовы жыхар, выпадкова праходзячы міма, ўбачыў, што з вокнаў і дзвярэй будынка віднеюцца клубы дыму. Аб узгаранні ён паведаміў у службу 101.
  У выніку пажару знішчана маёмасць у двух жылых пакоях, закураныя сцены. Неасцярожнасць пры курэнні гаспадара разглядаецца як найбольш верагодная прычына пажару.
***
  Курэнне - гэта адна з найбольш распаўсюджаных прычын пажару. Даследаванні паказалі, што цыгарэта ў пачатковы момант гарэння мае тэмпературу 310-320°С, якая потым зніжаецца да 240-260°С, час тлення 26-30 хвілін. Выклікаўшы тленне гаручага матэрыялу, напрыклад, матраца, сам недакурак праз некаторы час згасае. Але ўтвораны ім ачаг можа тлець яшчэ ад 1 да 4 гадзін. Агню як такога няма, але чалавек, які знаходзіцца ў памяшканні можа атруціцца прадуктамі гарэння.
  Недакуркі, кінутыя з балконаў або вокнаў, могуць таксама справакаваць пажар, патрапіўшы на балконы або лоджыі ніжэйразмешчаных паверхаў, дзе часта захоўваюць старыя рэчы, ёмістасці з гаручымі і лёгкаўзгаральнымі вадкасцямі. Недакурак можа патрапіць у кватэру праз адкрытую фортку, дзе ўмовы для развіцця гарэння могуць быць самымі спрыяльнымі.
  Каб прадухіліць пажары па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём не паліце ў ложку і ў ляжачым становішчы, у стомленым стане або ў стане алкагольнага ап'янення; ніколі не выкідвайце попел з попельніцы ў смеццевы кошык адразу ж пасля тушэння цыгарэты, так як вы можаце не заўважыць невялікія цьмеючыя часціцы. Пажадана зрабіць гэта не раней, чым праз 3-4 гадзіны.
  Пажар не ўзнікае сам па сабе, як правіла, яго прычына — людская  бестурботнасць у звароце з агнём.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть