image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыскі раён. «Правядзі час з карысцю»

752

  У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» работнікі Ваўкавыскага раённага аддзела па НС разам з актывістамі моладзевага руху ратавальнікаў-пажарных і работнікамі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства арганізавалі ў кінатэатры «Юнацтва» для дзяцей і іх бацькоў работу інфармацыйнай пляцоўкі «5 крокаў выратавання».

 Дзецям прапаноўвалася не толькі ў форме гульні даведацца, як дзейнічаць у небяспечных сітуацыях, але і ў рамках інфа-кампаніі «Правядзі час з карысцю» праверыць веды правілаў бяспекі. Рабяты і іх бацькі з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны «Праверка ведаў», успомнілі правілы выкліку выратавальнікаў, азнаёміліся з першаснымі сродкамі пажаратушэння і правіламі эксплуатацыі аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, самавыратавальніка і апавяшчальніка угарнага газу.
 Юныя выратавальнікі-пажарныя расказалі ўдзельнікам акцыі аб знаках бяспекі і аб правілах эвакуацыі пры пажары, аб правілах паводзін у натоўпе. Работнікі МНС наглядна прадэманстравалі працу мабільнага дадатку «МНС Беларусі. Дапамога побач».

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть