image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Будзьце асцярожныя: палы могуць прывесці да трагедыі

400

  Цёплае вясенняе надвор’е дазваляе гаспадарам наводзіць парадак на прысядзібных участках. Аднак не ўсе, праводзячы ўборку тэрыторый і спальваючы сухую расліннасць, выконваюць правілы пажарнай бяспекі.

 Сумесна з начальнікам Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Свірыдам мы накіраваліся ў рэйд для выяўлення і прадухілення незаконнага спальвання сухой расліннасці і распальвання вогнішча ў неўстаноўленых месцах. Адразу завіталі ў садаводчы кааператыў ў вёсцы Байкі, наведалі аграгарадок Шчорсы, вёскі Балотца і Сулятычы, Слабада. Падчас рэйду Уладзімір Сяргеевіч правёў прафілактычную сустрэчу з работнікамі МТФ «Ладзенікі».
– Несвоечасовая ўборка ад сухой расліннасці тэрыторый, прылеглых да жылых дамоў, – крыніца ўзгарання. Іншымі словамі, усё зводзіцца да аднаго: калі на зямлі парадак будзе наведзены першапачаткова, то і гарэць не будзе чаму. Пакуль жа ёсць гаручы матэрыял, знойдзецца і крыніца ўзгарання. Калі гаспадар абкасіў траву на сваім участку і прыбраў тэрыторыю, фактычна яму нічога не пагражае, – адзначыў Уладзімір Свірыд. – Вырашаецца гэта пытанне не імгненна: гэта планавая работа, якая патрабуе пастаяннага кантролю. Больш праблематычна справа ідзе з закінутымі дамамі і пустымі землямі, дзе навесці парадак няма каму. Рашэнні тут прымаюцца органамі ўлады, аднак мы, аналізуючы становішча, здольны падняць праблему, звярнуць увагу на так званыя небяспечныя пункты і пасадзейнічаць іх «абясшкоджванню». Калі гаварыць пра палы, то, нягледзячы на папярэджанні і перакананні наконт бяспекі, пэўная частка нашага насельніцтва настойліва працягвае выпальваць сухую мінулагоднюю расліннасць, што амаль заўсёды заканчваецца пажарам. Сёлета ўжо падобны выпадак зафіксаваны ў суседнім Дзятлаўскім раёне, – гаворыць Уладзімір Свірыд. – Любы пажар лягчэй папярэдзіць, чым патушыць. Вось і праводзяцца ў гэтыя напружаныя дні рэйды ў населеных пунктах нашага раёна. У сельскай мясцовасці шмат дамоў, дзе ніхто не пражывае, дамы, дзе не наводзіцца парадак каля ўчасткаў. Падчас рэйду такая безгаспадарлівасць, заросшыя травой участкі выяўлены ў большасці правераных вёсак. Толькі адзін кінуты акурак можа прывесці да ўзнікнення пажару. Таму і праводзім рэйды, папярэджваем людзей пра неабходнасць своечасова наводзіць парадак. А калі спальваецца смецце, то толькі пад наглядам дарослых і на адлегласці ад гаспадарчых пабудоў. Некантралюемае выпальванне лёгка можа дабрацца да населенага пункта, спаліць хлеў або дом, а то і перакінуцца на лес, стаць прычынай атручвання дымам. І тут многае залежыць ад кожнага з нас. Пры выяўленні ўзгарання трэба хутка рэагаваць, а не заставацца раўнадушным. На першпачатковым этапе лягчэй змагацца з узгараннем.
  На момант правядзення рэйду на тэрыторыі свайго прысядзібнага ўчастка ў аг. Шчорсы разводзіў вогнішча Іван Іванавіч Місевіч. Гаспадар спальваў абрэзаныя галіны дрэў на раллі і на адлегласці больш за 10 метраў ад пабудоў. Мужчыне Уладзімір Свірыд нагадаў пра неабходнасць строга выконваць правілы і не паліць вогнішча ў ветранае надвор’е.
  Варта падкрэсліць, што супрацоўніками раённага аддзела па надзывайных сітуацыях праводзіцца значная работа па прадухіленні палаў сухой рассліннасці.
  Даведачна:
  У адпаведнасці з арт. 15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжана адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або за непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў – накладанне штрафу ад 10 да 40 базавых велічынь, а арт. 15.58 за распальванне вогнішча ў забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. Таксама заканадаўствам за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць.
  Забараняецца разводзіць вогнішчы ў хвойных маладняках, лесасеках, тарфяніках. Калі вы выявілі вогнішча ў лесе, лесапаркавай зоне, паблізу тарфянікаў, неадкладна паведаміце аб гэтым у службу выратавання па тэлефонах 101 ці 112.
  Распальванне вогнішчаў дазволена пры выкананні шэрагу ўмоў – пры пастаянным кантролі за працэсам гарэння і забеспячэннем сродкамі тушэння: неабходна абкапаць месца, назапасіцца вёдрамі з вадой або вогнетушыцелямі, рыдлёўкамі, а таксама ўлічыць сілу ветру. Да будынкаў павінна быць не менш за 10 метраў, да лесу – 20 метраў, да скірдаў сена або саломы – 30 метраў.
  Работнікі РАНС будуць і далей праводзіць падобныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый. Грамадзяне, якія сталі відавочцамі несанкцыянаванага палу травы і вогнішчаў, могуць звярнуцца па тэлефонах 101 і 112.

    Па матэрыялах газеты «Новае жыццё»

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть