image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыскі раён. Пагаварылі аб бяспецы

807

  У вёсцы Ізабелін Ваўкавыскага раёна прайшоў сельскі сход грамадзян па пытаннях папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх, прафілактыцы п'янства і гвалту ў сям'і, а таксама злачынстваў у дачыненні да састарэлых грамадзян. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Міхайлавіч Якімовіч, а таксама прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі раёна.

 Работнікі Ваўкавыскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з педагогамі ДУА «КПК Ізабелінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «КПК Мацвееўскі дзіцячы сад – СШ» правялі з вучнямі конкурсна-гульневую праграму ў рамках інфа-кампаніі «правядзі час з карысцю». Хлопцы з цікавасцю «абжывалі» кабіны пажарных аўтамабіляў, прымяралі на сябе баявую вопратку выратавальнікаў, прынялі ўдзел у віктарынах і гульнях. Прадстаўнікі Ваўкавыскага ўчастка добраахвотнага пажарнага таварыства арганізавалі выязны продаж аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, элементаў харчавання да іх і вогнетушыцеляў.
  Намеснік начальніка Ваўкавыскага райаддзела па НС Сяргей Якімовіч давёў абстаноўку з пажарамі і іншымі НС у Ваўкавыскім раёне і на тэрыторыі Ізабелінскага сельскага Савета, прывёў канкрэтныя прыклады і нагадаў правілы бяспечных паводзін у побыце і на працоўным месцы, растлумачыў асаблівасці пажаранебяспечнага перыяду і мерах адказнасці за парушэнні. Ен звярнуўся да дарослых з заклікам не пакідаць дзяцей без нагляду, прадэманстраваў мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач» і расказаў пра яго карысць. Нікога не пакінуў абыякавым відэаролік «Размова дыспетчара МНС з хлопчыкам» і фільм аб недапушчальнасці выпальвання сухой расліннасці.
  Перад прысутнымі таксама выступілі прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі. Завяршылася сустрэча выступленнем творчага калектыву работнікаў Дома культуры.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть