image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Пытанні бяспекі абмеркавалі на сходзе

532

  На тэрыторыі Ладеникского сельсавета адбыўся сход грамадзян, на якім разглядаліся пытанні папярэджання гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Удзел у ім прынялі начальнік Навагрудскага раённага аддзела па НС Уладзімір Свірыд і прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі раёна.

  Уладзімір Сяргеевіч расказаў жыхарам аб сітуацыі з пажарамі ў раёне і вобласці, аб правілах бяспекі ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях нагадаў грамадзянам аб недапушчэнні курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення, аб правілах эксплуатацыі пячнога ацяплення і бяспечнага карыстання электрапрыборамі, аб неабходнасці сачыць за спраўнасцю аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і своечасова замяняць батарэйкі. Расказаўшы аб мэтах прафілактычнай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!», ён заклікаў дарослых паклапаціцца аб бяспечным правядзенні часу дзяцей у летні канікулярны перыяд. Працягнулі дыялог з удзельнікамі сходу старшыня Ладенікскага сельсавета, прадстаўнікі аховы здароўя, газавай службы і электрычных сетак, мясцовы участковы інспектар, а таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў. Яны расказалі аб становішчы спраў у пытаннях забеспячэння бяспекі на тэрыторыі Навагрудскага раёна па сваіх напрамках дзейнасці і адказалі на пытанні грамадзян. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікам прапанавалі да прагляду відэафільм і раздалі буклеты супрацьпажарнай накіраванасці. Для маленькіх жыхароў аграгарадка Ладенікі работнікі МНС прадэманстравалі выратавальную тэхніку, з дзецьмі правялі віктарыны і конкурсы, нагадалі аб правілах бяспекі жыццядзейнасці і ўручылі памятныя сувеніры.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть