image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыскі раён. Пераможцы раённых спаборніцтваў - каманда ААТ «Беллакт» і філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі»

1077

  7 чэрвеня на базе Ваўкавыскага раённага аддзела па НС прайшлі спаборніцтвы сярод санітарных дружын і добраахвотных пажарных каманд раёна. У іх прынялі ўдзел дзесяць санітарных дружын і чатырнаццаць добраахвотных пажарных каманд.

 Спаборніцтвы сярод санітарных дружын уключалі ў сябе 5 этапаў: праверка табельнага аснашчэння дружыны, работа санітарнай дружыны ў ачагу камбінаванага паражэння, у ачагу інфекцыйнага і ў ачагу хімічнага паражэння; тэставанне камандзіраў. Па выніках спаборніцтваў перамагла санітарная дружына ААТ «Беллакт». На другім месцы - ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», трэцяе месца ў работнікаў ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат».
  Лепшай добраахвотнай пажарнай дружынай, якая вызначалася па выніках пажарнай эстафеты і баявога разгортвання, сталі прадстаўнікі філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі», другое месца - ПКУП «ВКХ», трэцяе месца – РСКУП «Ваўкавыскае».
  Усе каманды, а таксама іх камандзіры, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджаны Ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі. У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі прадэманстравалі творчыя нумары.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть