image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Спякота. МНС рэкамендуе

1152

 У спякоту для чалавека існуе пагроза павышэння тэмпературы цела і пагаршэнне самаадчування. Можа адбыцца пераграванне, абязводжванне арганізма, развіццё сонечнага або цеплавога ўдару, абвастрэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў.

Таму рэкамендуецца менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі прамянямі, а калі гэта непазбежна, то апранаць галаўныя ўборы. Памятаеце, што з 12.00 да 16.00 сонца найбольш актыўна. У гэты час пажадана абараняць ўсе ўчасткі цела ад трапляння сонечных прамянёў - выкарыстоўвайце закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы. У пік спякоты пажадана цалкам выключыць любыя фізічныя нагрузкі і звесці да мінімуму фізічную актыўнасць.
 Трэба ўжываць як мага больш вадкасці. Для абароны ад абязводжвання арганізма неабходна больш піць, не менш за 1, 5-3 літраў вадкасці ў дзень.
 Па магчымасці абмяжуйце працяглыя паездкі на аўтамабілі, паколькі ад перагрэву могуць узнікнуць непаладкі электраабсталявання.
 У лесе не забывайце аб тым, што любая іскра можа прывесці да пажару. Памятаеце, што ў гарачыя дні асцярожнасць з агнём павінна быць максімальнай.
 Сімптомы цеплавога і сонечнага ўдару - гэта ў першую чаргу такія прыкметы, як слабасць, млявасць, галавакружэнне, моцнае потаадлучэнне, смага, галаўны боль, млоснасць і ваніты.
 У асабліва цяжкіх выпадках магчымая страта свядомасці. Калі чалавек перагрэўся, і ў яго назіраюцца вышэйпералічаныя сімптомы, неабходна неадкладна звяртацца да ўрача і праводзіць мерапрыемствы па астуджэнні арганізма. Пацярпелага трэба пакласці ў прахалодным месцы, на галаву пакласці халодны кампрэс або вільготны ручнік. Калі пацярпелы ў свядомасці, даць яму багатае пітво, калі няма, то прыводзіць у пачуццё з дапамогай нашатырнага спірту і чакаць прыезду брыгады хуткай дапамогі.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть