image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Спартыўнае свята «Твая бяспека» прайшло ў дзіцячым лагеры пад Гродна

248
У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню!» ратавальнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС сумесна з прадстаўнікамі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства і таварыства выратавання на водах на базе дзіцячага лагера з дзённым знаходжаннем «Прывал» правялі спартыўнае свята «Твая бяспека».

 Каб прайсці кожную з 8 лакацый і дабрацца да фінішу, камандам неабходна было вырашыць рэбусы і разгадаць галаваломкі. На кожным этапе дзецi паказалі свае веды ў галіне бяспекі, зладжаныя дзеянні і ўменні працаваць у камандзе, праявілі адвагу і кемлівасць, а таксама паспаборнічалі ў сіле і спрыту. Дарэчы, сярод удзельнікаў былі і госці з іншых краін, якія прызналіся, што гэта першы вопыт у падобных мерапрыемствах.
  Спартыўнае свята прынесла масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.
  Завяршылася мерапрыемства ліквідацыяй самага сапраўднага пажару пад кіраўніцтвам байцоў МНС. Фінальнай кропкай стала водная феерыя і ўручэнне памятных падарункаў і сувеніраў ўсім удзельнікам.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть