image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Астравецкім раёне прайшлі вучэнні па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі

422

  11 кастрычніка ў Астравецкім раёне адбылося дэманстрацыйнае вучэнне з органамі кіравання і сіламі Гродзенскай абласной падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі НС па рэагаванні на радыяцыйныя аварыі. Удзел прынялі 270 чалавек (МНС, МУС, Мінабароны, дзяржаўны памежны камітэт, Міністэрства аховы здароўя, Чырвоны Крыж, "РАСАТОМ", РВК, ЖКГ). За ўсімі этапамі вучэнняў назіралі намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, кіраўнікі органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання.


  Задзейнічалася лакальная сістэма абвесткі, якая ахоплівае аб'ект і пяцікіламетровую зону. Каб не ствараць нязручнасцяў грамадзянам, адпрацоўка эвакуацыі прайшла з прыцягненнем статыстаў. напярэдадні вучэння выратавальнікі адрасна праінфармавалі ўсіх жыхароў вёсак (183 чалавекі ў васьмі населеных пунктах), размешчаных у радыусе трох кіламетраў ад Беларускай АЭС, якая будуецца, - расказалі ім аб запланаваных мерапрыемствах у рамках вучэнняў, адпрацоўваемых пытаннях і навучылі дзеянням у выпадку радыяцыйнай аварыі.
  Персанал Беларускай АЭС прадэманстраваў дзеянні па лакалізацыі і ліквідацыі аварый на рэактарным абсталяванні АЭС, эвакуацыю і парадак укрыцця ў ахоўных збудаваннях, функцыянаванне крызіснага цэнтра і інфармацыйнае ўзаемадзеянне.
Падраздзяленні выратавальнікаў ліквідавалі пажар склада дызельнага паліва ва ўмовах "аварыйная абстаноўка", праводзілі радыяцыйную разведку мясцовасці, кантроль заражэння людзей і забруджвання тэхнікі, праводзілі іх спецапрацоўку, транспартавалі цяжкахворых у медыцынскім модулі авіяцыі МНС.
  Прадстаўнікі Мінабароны праводзілі радыяцыйную разведку мясцовасці і дэзактывацыю дарожнага палатна. Работнікі Дзяржпагранкамітэта арганізавалі пункт радыяцыйнага кантролю. Міліцыанеры рэгістравалі прыбываючых "грамадзян" і тэхніку, а таксама забяспечвалі ахову правапарадку. Медработнікі аказвалі медыцынскую дапамогу і праводзілі радыяцыйны кантроль грамадзян. Раённыя арганізацыі (камбінат бытавога абслугоўвання, РАЙПО. аўтапарк) выдавалі грамадзянам новую вопратку і ўтылізавалі забруджаную, выдзялялі тэхніку для дастаўкі пацярпелых.
 Спецыялісты Расатама прадэманстравалі працу сучаснага пункта і ангара для спецапрацоўкі грамадзян і тэхнікі.
  На базе мясцовай гімназіі «эвакуяваныя жыхары» атрымалі ўсё неабходнае, у тым ліку трохразовае харчаванне, дапамога псіхолагаў МНС і валанцёраў Чырвонага Крыжа.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть