image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродна. Падзяка за актыўную работу!

1069

  22 студзеня ў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна года падвялі вынікі працы назіральных камісій за 2019 год.

 На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна Алег Генадзевіч Бялінскі, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна Жанна Анатольеўна Грыцкевіч, начальнік Гродзенскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Мікалаевіч Гарнастаеў, прадстаўнікі суб'ектаў гаспадарання і члены назіральных камісій Кастрычніцкага раёна горада.
  Кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна падвёў вынікі дзейнасці назіральных камісій за 2019 год, высока ацаніў пажарна-прафілактычную працу, якая праводзіцца работнікамі Гродзенскага гарадскога аддзела па НС у складзе назіральных камісій і выказаў упэўненасць, што сумеснае плённае супрацоўніцтва прывядзе да станоўчых вынікаў – зніжэння колькасці пажараў у жылым сектары і гібелі людзей ад іх.
  Падзячнымі лістамі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна за актыўную пажарна-прафілактычную працу ў 2019 годзе адзначаны работнікі Гродзенскага гарадскога аддзела па НС: старшы інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Яўген Андробайла, інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Мікалай Панчышны, начальнік пажарнай аварыйна - выратавальнай часткі №7 Кастрычніцкага раёна г.Гродна Аляксандр Шалесны.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть