image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Бераставіцкі раён. У аграгарадку Пархімаўцы адбыўся сход грамадзян

1207

 На тэрыторыі Бераставіцкага сельскага Савета ў аграгарадку Пархімаўцы адбыўся сход грамадзян.

 У пачатку мерапрыемства для насельніцтва і навучэнцаў Пархімаўскага ясляў-сада базавай школы быў арганізаваны паказ пажарнага аварыйна-выратавальнага абсталявання, рыштунку і тэхнікі. Выратавальнікі расказалі асноўныя тэхнічныя характарыстыкі і прапанавалі прысутным прымерыць, прапанаваы да прагляду рыштунак. Не засталіся ў баку і работнікі Бераставіцкага раёна газазабеспячэння. Яны таксама паказалі прысутным спецыяльнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца пры ліквідацыі аварый на газавых сетках. Расказалі аб небяспецы ўцечкі газу і пры дапамозе спецыяльна вырабленай ўстаноўкі наглядна паказалі, як выбухае газа-паветраная сумесь.
  Афіцыйная частка сходу праходзіла ў актавай зале філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Пархімаўцы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
  У сходзе ўзялі ўдзел старшыня Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Віктаравіч Пісарык, кіраўнік спраў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Жанна Тадэвушаўна Огар, начальнік Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сяргеевіч Шляхотка, начальнік энергагазінспекцыі па Бераставіцкім раёне Наталля Валер'еўна Лукашэвіч, галоўны інжынер Бераставіцкага раёна газазабеспячэння Андрэй Сямёнавіч Канецкі і ўчастковы інспектар міліцыі Віктар Мікалаевіч Котаў.
  Начальнік Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Шляхотка спыніўся на праблеме пажараў і гібелі людзей на іх, расказаў статыстычныя дадзеныя аб пажарах і іншых надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся ў вобласці і на тэрыторыі раёна за мінулы і бягучы год. Больш падрабязна прадстаўнік МНС спыніўся на правілах пажарнай бяспекі ў жылых дамах, а таксама расказаў аб рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі «Бяспека ў кожны дом!». Падчас выступу насельніцтву дэманстраваліся тэматычныя слайды, а таксама відэафільм «Бяспека ў кожны дом!».
  Перад удзельнікамі сходу з актуальнай інфармацыяй выступілі прадстаўнікі іншых суб'ектаў прафілактыкі. Завяршылася сустрэча канцэртнай праграмай.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть