image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Месячнік па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх

1383

  Падваровыя абыходы і гутаркі з жыхарамі - адна з самых дзейсных формаў работы па папярэджанні пажараў. З гэтай мэтай праводзяцца прафілактычныя рэйды па жылому сектару Навагрудскага раёна. У рамках месячніка ў жылым сектары праводзіцца пажарна - прафілактычная работа з удзелам членаў назіральных камісій. Асаблівая ўвага надаецца сем’ям, у якіх выхоўваюцца непаўналетнія, а таксама грамадзянам, схільным да ўжывання алкаголю, курэння ў ложку, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, дзе найчасцей адбываюцца надзвычайныя сітуацыі.

 Мы далучыліся да рэйдавай групы на чале з начальнікам Навагрудскага РАНС Уладзімірам Свірыдам і накіраваліся ў Вераб’евіцкі сельсавет.
  Першай, да каго завітала група ў в. Ракевічы, стала Валянціна Васільеўна Гайшун. Жанчына зараз жыве адна, але часта наведваюцца дзеці. Нягледзячы на ўзрост, яна старанна сочыць за тым, каб усё было спраўна. У апошні час карыстаецца газавым ацяпленнем, аднак дома маюцца і печкі. Члены рэйдавай групы агледзелі печ, пераканаліся ў спраўнасці і ўручылі жанчыне памятку. А таксама параілі замацаваць апавяшчальнік на столі, які ў гаспадыні маецца, але знаходзіцца на шафе.
  Затым мы накіроўваемся ў дом сям’і Гаўрылка, дзе выхоўваюцца дзеці. Гаспадары старанна сочаць за «пячной карміцелькай»: комін рэгулярна прачышчаюць, калі паліцца печ – нікуды не адыходзяць, не пакідаюць дзяцей адных. У кожным пакоі ёсць апавяшчальнікі, яны спраўна працуюць. Па ўсім відаць, што дзеці, іх бяспека ў гэтай сям’і на першым месцы.
  А вось наведванне яшчэ некалькіх дамоў у гэтым населеным пункце і суседняй вёсцы Нянькава стала не зусім прыемным для жыхароў – электраправодка не заменена, няспраўныя АПА, дымаходы не пачышчаны. У некаторых дамах, якія хацела наведаць назіральная камісія, не было нікога дома. Г этыя дамы ў бліжэйшы час назіральная камісія абавязкова наведае.   
  Чысціня і парадак у дамах пенсіянерак Філон Марыі Фёдараўны, Каратай Аляксандры Сяргееўны з в. Нянькава. Дарэчы, Аляксандры Сяргееўне ўжо 92 гады, яе даглядае дачка Ніна. Жанчына расказала, што сёлета поўнасцю адрамантавалі печку, зрабілі новы дымаход, а печніка параіў ім старшыня Вераб’евіцкага сельвыканкама Анатолій Нагулевіч.
  – У зводках па вобласці рэдка бывае дзень без пажару. У рэгіёне 74 узгаранні з пачатку года. Гараць лазні, гаспадарчыя і жылыя пабудовы. Сёлета ў вобласці ў агні загінула 11 чалавек, у тым ліку 2 у нашым раёне. З прыходам халадоў лічбы растуць імкліва, таму вынікі наведавання кожнага дома паступаюць у адпаведныя службы: энергетыкам, калі трэба навесці парадак у электразабеспячэнні, або ва ўпраўленне па сацабароне, калі неабходна дапамога з бытавымі праблемамі, – расказвае Уладзімір Свірыд. – У пажарнай бяспецы не бывае дробязей. На жаль, многія сям’і не задумваюцца аб наступствах, маюць уласнае меркаванне на гэты конт. Добра, калі проста спрачаюцца, а часцей – не пускаюць камісію нават за парог ўласнага дома. А ад гэтага залежыць і іх бяспека, і іх дзяцей.
  Жыццё ў прыватным сектары, у адрозненне ад шматкватэрнага жылога фонду, цячэ па сваіх законах. Уладальнікаў прыватнага жылля адрознівае пачуццё ўласніка, бо самі адказваюць за санітарны, тэхнічны і эстэтычны стан зямельных участкаў і размешчаных на іх будынкаў. Аднак гэта можна аднесці не да ўсіх гаспадароў…
  – Прычыны парушэнняў бываюць розныя, – дадае Уладзімір Свірыд. – Домаўладальнікі могуць адказаць, што не ведалі, не паспелі ці на дадзены момант не маюць магчымасці выканаць тыя ці іншыя работы. Напрыклад, гавораць, што чакаюць, калі прыедуць дзеці і дапамогуць справіцца. Бывае, хаваюцца ў доме, не адчыняюць дзверы. У любым выпадку накіроўваем у пісьмовым выглядзе патрабаванне на ліквідацыю парушэнняў з указаннем тэрміну. Наогул, кожны выпадак парушэння разглядаем індывідуальна, стараемся увайсці ў становішча, але бяспека людзей на першым месцы заўсёды.


       Па матэрыялах газеты «Новае жыццё»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть