- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Навагрудскі раён. Папярэдзіць вясеннія палы
Штогод з надыходам вясны павялічваецца колькасць пажараў з-за выпальвання сухой расліннасці. Любая неасцярожнасць з агнём у гэты перыяд можа прывесці да знішчэння лясоў, жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, а часам і да гібелі людзей.
У мэтах папярэджання пажараў па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні сухой расліннасці работнікі Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы. Чарговы рэйд выратавальнікаў прайшоў па вёсках Кашалеўскага сельсавета, куды мы накіраваліся разам з першым намеснікам начальніка Навагрудскага РАНС Дзмітрыем Максімовічам.
У чарговы раз Дзмітрый Сяргеевіч нагадаў грамадзянам аб выкананні патрабаваных мінімальных адлегласцяў ад вогнішча: да пабудоў (10 м), лясных масіваў (20 м), скірдаў сена і саломы (30 м). Расказаў і пра адказнасць за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў, а таксама за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах. Прадстаўнік МНС прыводзіў выпадкі мінулага года ў рэспубліцы, калі бестурботнасць асобных грамадзян прывяла іх да атрымання апёкаў, а ў некаторых выпадках і да смяротнага зыходу.
– На Гродзеншчыне з пачатку года зафіксіравана 6 узгаранняў ў экасістэмах. Першае ўзгаранне сухой расліннасці адбылося і на тэрыторыі Навагрудскага раёна. Позна вечарам у панядзелак, 16 сакавіка, выратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні паблізу з вескай Ятра, – расказаў Д.С. Максімовіч. – На ліквідацыю пала былі накіраваны чатыры падраздзяленні, таму што была пагроза ўзгарання лесу. Прычына здарэння высвятляецца, папярэдне можна гаварыць аб віне рыбакоў, якія пакінулі незатушанае вогнішча паблізу з возерам.
Нагадваем, што за выпальванне сухой расліннасці і траў на корані, а таксама непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь. Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь.
Па матэрыялах газеты «Новае жыццё»