image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Юныя таленты Прынямоння сярод пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу

1351

  З 10 па 20 сакавіка ў сталічным Палацы дзяцей і моладзі прайшла выстава работ XXII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачамі дзяцей».

Ад Гродзенскай вобласці на рэспубліканскім этапе было прадстаўлена 43 творчыя работы ў розных намінацыях. Кампетэнтнае журы сярод усіх вызначыла самыя творчыя і крэатыўныя ідэі. Сярод пераможцаў шмат талентаў з нашай вобласці.
  Заахвочвальным прызам за работу «Баявая праца пажарных у пасляваенны перыяд у намінацыі «Выраб» узнагароджаны Рышкель Арцём і Сінкевіч Віталь, ДУА» Верайкоўская сярэдняя школа", Ваўкавыскі раён.
  Базюк Паліна і Кацярына Рыбак з ДУА «Астравецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» занялі 1-ае месца ў намінацыі «Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі».
  У намінацыі «Верш» юныя таленты Прынямоння занялі адразу тры прызавых месцы:
  1-е месца ў Гузюк Аляксандры, ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Ваўкавыска», верш «Сэрца выратавальніка»;
  2-е месца - Анікевіч Надзея, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Навагрудка за твор «Выратавальнікам»;
  3-е месца - Русак Валерыя, ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Канвелішскі яслі-сад-сярэдняя школа», Воранаўскі раён, верш «Шкоднік Саша».
  У намінацыі «Казка» 2-е месца ў Кудаш Валерыі, «Вучэбна-педагагічны комплекс Сінькаўскі яслі-сад-сярэдняя школа», Смаргонскі раён, твор «Казка з праўдай папалам».
  Выхаванка Дзіцячай мастацкай школы мастацтваў г. Гродна Шывілька Анастасія, удастоена 1-га месца ў намінацыі «Малюнак», у гэтай жа намінацыі 3-е месца заняла Кавалеўская Дар'я, ДУА «Свіслацкая Дзіцячая школа мастацтваў», Свіслацкі раён.
Спецыяльным прызам Дзяржпрамнагляду ў намінацыі «Малюнак» узнагароджана Грэсік Аліса, ДУА «Свіслацкая дзіцячая школа мастацтваў», Свіслацкі раён, за работу «Аварыя на нафтаперапрацоўчым заводзе».
У намінацыі «Выраб» Грынюк Кірыл, ДУА «Сярэдняя школа аг. Пагранічны», Бераставіцкі раён, узнагароджаны спецыяльным прызам Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС.
Жадаем рабятам новых творчых дасягненняў!

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть