image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мастоўскі раён. Прафілактыка - лепшая мера засцярогі

1307

  У пажаранебяспечны перыяд года у мэтах папярэджання пажараў у прыродных экасістэмах на тэрыторыі Мастоўскага раёна створаны мабільныя рэйдавыя групы. Адна з такіх наведала Гудзевіцкі сельсавет і нагадала яго жыхарам правілы бяспекі.

- Прыемна адзначыць, што насельніцтва з разуменнем ставіцца да такіх мерапрыемстваў, - адзначае інспектар. - З кожным годам у свядомасці людзей расце разуменне таго, што пажар лягчэй папярэдзіць, чым выправіць яго наступствы. Не можа не радаваць і той факт, што большасць грамадзян пры спальванні смецця, развядзенні вогнішчаў на прысядзібных участках выконваюць абсалютна ўсе правілы пажарнай бяспекі.
  Таксама ён нагадаў правілы спальвання смецця жыхарам вёсак і ўручыў памятку, каб асвяжыць веды і падзяліцца імі з іншымі. - Рабіць гэта неабходна, выконваючы меры бяспекі: у зацішнае надвор'е, маючы пад рукой вогнетушыцель, вядро з вадой або пяском, на адлегласці не менш за 10 метраў ад пабудоў і іншых збудаванняў. А калі імі занядбаць, надыходзіць адказнасць згодна з артыкулам 23.56 КаАП Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 30 базавых велічынь. За выпальванне сухой расліннасці і траў на корані, а таксама непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь. Распальванне вогнішчаў у забароненых месцах цягне папярэджанне або штраф да 12 базавых велічынь.
  Па матэрыялах газеты " Зара над Нёманам»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть