- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Дзятлаўскі раён. Вяскоўцам нагадалі правілы бяспекі
У рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Дзятлаўскага раённага аддзела МНС працягваюць праводзіць пажарна-прафілактычную работу з жыхарамі населеных пунктаў раёна. На гэты раз выратавальнікі адправіліся па маршруце руху аўталаўкі на тэрыторыі Дзятлаўскага сельсавета.
Выратавальнікі давялі інфармацыю пра пажары і надзвычайныя сітуацыі у раёне і вобласці, расказалі аб асноўных прычынах іх узнікнення, а таксама аб мэтах і задачах прафілактычнай акцыі. Таксама прадстаўнікі МНС нагадалі пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі і недапушчэнні пакідання малалетніх дзяцей без нагляду дарослых. Вяскоўцам раздаваліся тэматычныя буклеты, а дзецям пазнавальны часопіс «Юны выратавальнік».
Да прафілактычнай работы далучыліся і работнікі выязнога гандлю. Яны дапамагаюць выратавальнікам распаўсюджваць наглядна-выяўленчую прадукцыю сярод вяскоўцаў.