image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мастоўскі раён. З клопатам пра бяспеку

1399

  «Бяспечную карэспандэнцыю» пажылым мастаўчанам рассылаюць работнікі раённага аддзела МНС і цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 У рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мастоўскага раённага аддзела МНС Святлана Жудро і загадчыца аддзялення ЦСАН Аляксандра Саламевіч сумесна падрыхтавалі бяспечную карэспандэнцыю адзінокім людзям старэйшым за 80 гадоў, у якіх раней былі выяўленыя парушэнні правілаў бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення. 60 лістоў разляцеліся ў розныя пункты раёна.
  Пажылыя людзі у канвертах знаходзілі буклеты з выявай абраза «Неапалімая Купіна», дзе напісаныя правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення, а таксама з правіламі спальвання смецця на прысядзібных участках і тэматычныя памяткі з нумарамі тэлефонаў экстранных службаў і іншай карыснай інфармацыяй.
  «Рыхтуй сані летам» - абвяшчае народная прыказка. Згодныя з гэтым і работнікі МНС, таму ў летні перыяд яны нагадваюць жыхарам раёна аб неабходнасці прывесці сістэмы ацяплення ў належны стан.
  - Мы хочам нагадаць старэйшаму пакаленню пра бяспеку, каб нішто не азмрочвала іх вольны час, тым самым выяўляючы клопат і ўвагу, - падзяліліся Святлана Жудро і Аляксандра Саламевіч.

  Па матэрыялах газеты «Зара над Нёманам»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть