image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

«101». На варце бяспекі

802

  У пятніцу, 24 ліпеня, віншаванні, узнагароды і падарункі прымалі тыя, хто стаіць на варце нашай бяспекі і жыцця – работнікі Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Урачыстасць з нагоды Дня пажарнай службы ладзілася ў гарадскім парку і сабрала людзей вытрыманых, мужных, гатовых да самаахвярнасці, дзеючых работнікаў і ветэранаў службы. А яшчэ сем’і выратавальнікаў і, вядома, ганаровых гасцей.

 – Агонь чалавеку нясе цяпло, дапамагае арганізаваць быт. Аднак здараецца, што вогненная стыхія выходзіць з-пад кантролю і гэта сапраўдная трагедыя. Толькі дзякуючы вашай працы, паважаныя работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, людскія і эканамічныя страты ў выніку пажараў, мы нясём значна меншыя, чым яны маглі б быць, – звярнуўся да прысутных старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей МІШАРЫН. – Ваш высокапрафесійны калектыў, нягледзечы ні на якія абставіны, у любую хвіліну готовы прыйсці на дапамогу людзям. Вялікая работа праводзіцца таксама па прафілактыцы і папярэджанні пажараў.
  – Дзякуй за вашу працу! Хачу пажадаць вам і вашым блізкім моцнага здароўя. Помніце, вас дома заўсёды чакаюць, – далучылася да віншаванняў намеснік старшыні райвыканкама Святлана КАРАЛЬКО. – Няхай на тэлефон дыспетчарскай службы паступаюць званкі толькі для таго, каб падзякаваць вам за службу. Са святам!
  – Навагрудскі гарнізон сёння – гэта складаны адладжаны механізм, гатовы ў любую хвіліну даць дастойны адпор агню, прыйсці на дапамогу людзям, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. Наш дружны і зладжаны калектыў самааддана працуе для бяспекі грамадзян, бо часам лік ідзе не на гадзіннік, а на секунды, – адзначыў начальнік Навагрудскага РАНС Дзмітрый МАКСІМОВІЧ. – Але самыя каштоўным з’яўляецца той час, калі няма трывожных званкоў, бо гэта значыць, што наш горад у бяспецы.
  За значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў і дасягненне высокіх вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці нагрудным знакам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь «Выдатнік» узнагароджаны вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Анатолій Малейковіч і старшы вадзіцель гэтай жа часці Віталій Шык. Чарговае спецыяльнае званне, «старшы прапаршчык унутранай службы» прысвоена камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 Сяргею Амельяновічу.
Граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі адзначаны інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Наталля Апалонік, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Віталій Журко, камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі № 1 Віктар Хлебовіч.
  Узнагароды Навагрудскага райвыканкама і раённага Саветэта дэпутатаў атрымалі інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Яўгеній Навасад, камандзіры аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 Сяргей Вітуль і Аляксандр Родзька, начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Андрэй Майсюк.
Увогуле чарговыя спецыяльныя званні і ўзнагароды рознага ўзроўню атрымалі больш за 20 работнікаў Навагрудскага РАНС. Таксама за праяўленую мужнасць, пры выратаванні чалавека падчас пажару, неабыякавасць да чужой бяды і актыўную грамадзянскую пазіцыю падчас урачыстасці ўзнагароджаны навагрудчанін Аляксандр Марцінкевіч.
Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць супрацоўнікаў МНС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.
  Па матэрыялах газеты “Новае жыццё”

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть