image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудак. Каб жылося бяспечна

277

  З мэтай папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей у жылым сектары навагрудскія выратавальнікі сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення адукацыі райвыканкама наведалі па месцы жыхарства сям'і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, у дамах якіх выкарыстоўваецца пячное ацяпленне.

  Работнікі МНС правялі з гаспадарамі прафілактычныя гутаркі, нагадалі правілы бяспекі ў побыце, звярнулі ўвагу на спраўнасць пячнога ацяплення, наяўнасць і працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Заклікалі дарослых ні ў якім выпадку не пакідаць малалетніх без нагляду. Гаспадарам домаўладанняў, дзе меліся недахопы, выратавальнікі парэкамендавалі, як у самы кароткі тэрмін можна іх выправіць. А самым маленькім членам сям'і інспектар прапаганды райаддзела МНС Наталля Апалонік расказала, як неабходна сябе паводзіць, калі ў доме адбыўся пажар, а таксама а таксама падарыла маляўнічыя буклеты і кніжкі па бяспецы жыццядзейнасці.

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть