image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Мастоўскі раён. Жніво без здарэнняў

392

 Пытанні бяспекі пастаянна знаходзяцца ў зоне ўвагі адпаведных органаў. Праводзяцца мабільныя рэйды, падчас якіх кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў рэкамендуецца аператыўна выпраўляць выяўленыя недахопы

 Мабільная група ў складзе намесніка начальніка Мастоўскага раённага аддзела МНС Аляксея Чурыка, намесніка пракурора Сяргея Чаркоўскага, галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Андрэя Панкаўца, галоўнага спецыяліста ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Аляксея Тумелевича, галоўнага дзяржаўнага інспектара Дзмітрыя Трухана наведала аб'екты КСУП «Азяранскі» ў вёсцы Букштово. Калі для аграрыяў галоўнае - своечасова і без страт убраць ураджай, то для членаў мабільнай групы важна, каб падчас гэтай гарачай пары строга выконваліся ўсе правілы бяспекі. Штогод у месцах уборкі збожжавых адбываюцца пажары, у выніку якіх пакутуе не толькі ўраджай, але і людзі. Спраўнасць тэхнікі і наяўнасць усё сродкаў пажаратушэння ў пакладзеных месцах - усё гэта на асаблівым кантролі ў супрацоўнікаў Мастоўскага раённага аддзела МНС. І гэта не капрыз, а жыццёвая неабходнасць, прадыктаваная няшчаснымі выпадкамі на палях. Наша агульная задача, каб працаўнік вярнуўся дадому здаровым і цэлым.
  У ходзе рэйду былі выяўлены нязначныя парушэнні, якія адразу ж былі ліквідаваны і не пацягнулі за сабой адміністрацыйных пакаранняў. Маніторынг мабільнай групы будзе доўжыцца аж да завяршэння ўборачнай кампаніі.
  Па матэрыялах газеты "Зара над Нёманам"

Искать похожие новости:

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть