image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Лідскі раён. Гутаркі аб бяспецы з сельскімі жыхарамі

116

  Каб сустрэцца з жыхарамі раёна і нагадаць ім правілы бяспекі лідскія выратавальнікі выехалі па маршруце руху аўталаўкі. Падчас рэйду работнікі Лідскага райаддзела МНС пабывалі ў вёсцы Стэркава Бердаўскга сельсавета, у вёсках Пяскі, Белагруда, Дакудава Траццякоўскага сельсавета.

  З сельскімі жыхарамі правялі тлумачальныя гутаркі, расказалі пра сітуацыю з пажарамі на тэрыторыі Лідскага раёна і вобласці, прыводзілі прыклады, калі бестурботнасць грамадзян прыводзіла да трагічных наступстваў. Нагадалі аб правілах бяспекі ў побыце і пры навядзенні парадку на прыдамавой тэрыторыі, уручылі тэматычныя памяткі і буклеты, каб правілы былі заўсёды пад рукой. Акрамя асабістых гутарак, адной з формаў давядзення інфармацыі да жыхароў раёна стала выкарыстанне гучнагаварыцеляў аператыўна-службовых аўтамабіляў выратавальнікаў.

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть