image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Ваўкавыск. У цэнтры ўвагі - падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў

219

  У рамках міні-праекта «Альтэрнатыва» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза, Дацкага Чырвонага Крыжа падапечныя аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту прайшлі сцежкай здароўя «Вось яно якое, наша лета!» па маршруце «Ваўкавыск-вадасховішча «Дамба» - Ваўкавыск». Ідэя правядзення такога паходу знайшла падтрымку ў выратавальнікаў Ваўкавыскага райаддзела МНС, валанцёраў раённых арганізацый БТЧК і БелТІЗ, якія з задавальненнем далучыліся да падарожнікаў.

 Пасля нядоўгай паездкі на аўтобусе, турыстаў чакаў пешы маршрут, які праходзіў праз лес і па ўзбярэжжы возера. За возерам падарожнікаў чакала адкрытая пляцоўка, дзе быў зроблены прывал. Спецыялісты аддзялення далі шэраг рэкамендацый па ўладкаванні лагера, расказалі аб правілах паводзін на прыродзе і аб асцярожным да яе стаўленні. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб тыпах турыстычных палатак, навучыліся правільна іх ставіць, каб камфортна сябе адчуваць у любое надвор'е.
  Работнікі Ваўкавыскага райаддзела МНС расказалі аб правілах падрыхтоўкі месца для вогнішча і паказалі, як правільна яго разводзіць на прыродзе. Нагадалі аб першасных сродках пажаратушэння і патлумачылі, што рабіць у выпадку ўзнікнення НС. Разам з падарожнікамі адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры НС.
  Поўныя ўражанняў турысты дасталі са сваіх заплечнікаў сухі паёк і змаглі атрымаць асалоду ад адпачынку на прыродзе, дзяліцца ўражаннямі. Дадому вандроўцы вярнуліся ледзь стомленымі, але шчаслівымі!

Будь готов

Другие новости


 

Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение
Министерство
Законодательство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть