- Адреса и телефоны
- 230005, г. Гродно, пер. Дзержинского, д. 15
- (+375 152) 43-35-53
- (+375 152) 48-16-40
- grodno@mchs.gov.by
Навагрудак. У цэнтры ўвагі выратавальнікаў – падрастаючае пакаленне
Ва ўстановах сярэдняй і дашкольнай адукацыі Навагрудскага раёна ў рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» работнікі райаддзела МНС праводзяць урокі па бяспецы жыццядзейнасці.
Выратавальнікі нагадваюць навучэнцам і педагогам асноўныя правілы бяспекі, расказваюць, як пазбегнуць надзвычайных сітуацый і як дзейнічаць, калі трапіў у бяду. Інспектар сектара прапаганды райаддзела МНС Наталля Апалонік прэзентавала юным навагрудчанам новую анлайн-гульню «Крокі выратавання». Усе разам паўтарылі нумары тэлефонаў экстранных службаў рэагавання, алгарытм дзеяння пры пажары, адказвалі на пытанні віктарыны па АБЖ.