image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Гродзенскі раён. Міні-цэнтр бяспекі ў Азёрах сустракаў гасцей

466

  У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» работнікі раённага аддзела МНС праводзяць урокі бяспекі з дзецьмі. Заняткі з малодшым пакаленнем здаюцца простымі, але ў той жа час з'яўляюцца вельмі адказнымі. Спагадная і зацікаўленая дзятва заўсёды сустракае выратавальнікаў з захапленнем. Атрымаць адказ на самыя незвычайныя пытанні і пагутарыць з работнікамі МНС заўсёды цікава.

  Месцам сустрэчы выратавальнікі гэтым разам выбралі іміджавы аб'ект МНС, размешчаны ў ДУА «Азёрская сярэдняя школа», дзе з дапамогай наяўных зон актывацыі выратавальнікі правялі навучальны занятак. Адпрацавалі, правілы паводзін на вадаёмах, як летам, так і ў зімовы перыяд, успомнілі правілы паводзінаў у лесе, нумары тэлефонаў экстранных службаў. Даведаліся, як аказваць першую даўрачэбную дапамогу, як карыстацца вогнетушыцелем. А каб замацаваць веды хлапчукі і дзяўчынкі паглядзелі мультфільм «Чароўная кніга МНС». У канцы заняткаў рабяты прайшлі тэставанне і паказалі добры ўзровень ведаў па АБЖ.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть