image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

У Дзятлаве супрацоўнік дэпартамента аховы МУС Іван Ваўчкевіч выратаваў рыбака, які тануў

429

  16 кастрычніка ў 16-38 у Дзятлаўскі райаддзел МНС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што ў райцэнтры на возеры ў раёне вуліцы Фогеля тоне чалавек. Да месца выкліку неадкладна накіраваліся выратавальнікі.

 Прыбыўшы да месца выкліку праз тры хвіліны яны выявілі, што на беразе возера знаходзіцца пацярпелы мужчына, а таксама супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы, адзін з якіх выцягнуў з вады рыбака. Работнікі МНС аказалі дапамогу па дастаўцы пацярпелага да аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі. З дыягназам «пераахаладжэнне» мужчыну шпіталізавалі ў раённую бальніцу.
  Высветлілася, што 57-гадовы жыхар райцэнтра на возеры «Першае» з лодкі лавіў рыбу. У нейкі момант паспрабаваў устаць, але не ўтрымаў раўнавагу і ўпаў у ваду. Глыбіня возера каля 3,5 метраў.
  Супрацоўнікі Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы прапаршчыкі міліцыі Іван Валчкевіч і Аляксей Сілаў, знаходзячыся на дзяжурстве, патрулявалі вуліцы. Праязджаючы міма возера, яны ўбачылі перавернутую лодку і чалавека ў вадзе. Іван ўплаў кінуўся на дапамогу, а яго напарнік выклікаў да месца здарэння службу выратавання і хуткую медыцынскую дапамогу.

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть