image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Каб цяпло было бяспечным

494

  З надыходам халадоў адной з распаўсюджаных прычын узнікнення пажараў становіцца парушэнне эксплуатацыі пячнога абсталявання. Гэта пацвярджае і статыстыка службы МНС – за дзевяць месяцаў бягучага года ў вобласці адбылося 108 пажараў.

 З канца лета ў Навагрудскім раёне работнікі райаддзела МНС сумесна з сельвыканкамамі вядуць планамерную інструктыўна-тлумачальную працу з жыхарамі домаўладанняў на прадмет гатоўнасці іх да зімовага перыяду. Пад кантролем – печы, электраправодка, аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
  Першы намеснік начальніка Навагрудскага райаддзела МНС Андрэй Першукевіч разам з журналістам газеты “Новае жыццё” накіраваліся ў чарговы рэйд і даведаліся аб стане пажарнай бяспекі ў сельскай мясцовасці. У цэнтры ўвагі – аграгарадок Брольнікі, вёскі Мольнічы, Сулятычы. Тут пражывае шмат пенсіянераў і адзінокіх людзей. З некалькіх печкавых труб у Брольніках ідзе дым. У гэтыя дамы адпраўляемся ў першую чаргу, гаспадары дома.
  – Наогул, прафілактычныя рэйды праводзяцца пастаянна і ў розны час сутак, каб ахапіць усе пласты насельніцтва, – накіроўваючыся да аднаго з дамоў Андрэй Іванавіч. – Так званую зону рызыкі складаюць адзінокапражываючыя і пенсіянеры. У першую чаргу звернем увагу на стан печаў і катлоў, а таксама комінаў і электраправодкі. Пільная ўвага надаецца домаўладанням прыватнага жылога фонду, дзе можа выкарыстоўвацца пячное ацяпленне. Печы на цвёрдым паліве з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі могуць стаць крыніцай узгарання. Пры гэтым небяспечны не толькі сам агонь, які знішчае матэрыяльныя каштоўнасці, дадатковую небяспеку нясе чадны газ, які вылучаецца пры гарэнні, пры ледзь прыкметным тленні. Такі газ вельмі таксічны, і ім лёгка атруціцца і дарослым, і дзецям.
  Першы намеснік начальніка РАНС звяртае ўвагу: галоўная мэта рэйду заключаецца не ў пакаранні, а ў дапамозе людзям.
  – Праходзьце, калі ласка, – запрашае нас у дом Валянціна Канстанцінаўна Фалевіч. – Стараюся сачыць, каб усё было ў парадку. Зараз печкаю не карыстаюся, у нас кацёл. Праводка, аўтаномны пажарны апавяшчальнік ў парадку, інакш і не можа быць. Мой сын заўсёды правярае спраўнасць і катла і апавяшчальніка перад ад’ездам у Мінск, каб у мяне было ўсё ў парадку.
  Яшчэ адзін дом у Брольніках уразіў сваёй чысцінёй і ўтульнасцю і з’яўляецца ўзорным па выкананні патрабаванняў бяспекі.
  – Печы сёлета зрабілі новыя, старыя дрэнна і грэлі, і расколіны былі, – гаворыць гаспадыня Вера Іванаўна Прэсная. – А калі печка топіцца, заўсёды знаходжуся побач.
А вось дом пенсіянеркі Раісы Я. з в. Мольнічы ў работнікаў МНС на асаблівым кантролі. Жанчына пражывае з сынам. Пры праверцы дома на забеспячэнне пажарнай бяспекі да гаспадыні пастаянна ёсць нараканні. Праблемы з электраправодкай не ліквідаваны, расколіны ў печы не зароблены і не пабелены да гэтага часу. У АПА трэба замяніць батарэйку. Пенсіянерка паабяцала ліквідаваць недахопы ў самыя кароткія тэрміны.
  – Праблема электраправодкі агульная для ўсіх жыхароў сельскай мясцовасці. Мы можам растлумачыць наступствы яе выкарыстання. Аднак мяняць яе ці не – вырашае ў канчатковым выніку сам чалавек. У прынцыпе, адной размовы дастаткова, – адзначае А.І. Першукевіч. – Людзі самі разумеюць важнасць праблемы. Лепш сёння ліквідаваць усе недахопы, каб заўтра спаць спакойна. Бо ў пытаннях бяспекі дробязяў не бывае.
  Выратавальнік правёў інструктыўна-тлумачальную работу з большасцю жыхароў Брольніцкага сельсавета. У хуткім часе будуць абследаваны і астатнія дамы. Аднак, у гэтым сельсавеце ўсё пад кантролем і старшыні сельвыканкама Святланы Макар, якая заўсёды ведае дзе і каму патрэбна дапамога, а хто патрабуе і павышанай увагі.
  Падводзячы вынікі рэйда Андрэй Іванавіч адзначае, што з часам людзі па частцы пажарнай бяспекі становяцца ўсё больш свядомымі і з разуменнем адносяцца да выканання правіл бяспекі ў сваіх дамах.
   Па матэрыялах газеты “Новае жыццё”

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть