image description
 

Учреждение Гродненское областное управление МЧС Республики Беларусь

 

Навагрудскі раён. Па закліку сэрца

765

  Службу ў органах па надзвычайных сітуацыях выбіраюць самыя мужныя, адважныя, самаадданыя людзі, якія ў гэту гераічную прафесію прыходзяць па закліку сэрца. Мэтай і сэнсам іх працы з’яўляюцца выратаваныя чалавечыя жыцці, а яе вынікам – упэўненасць беларусаў у сваёй абароненасці і бяспецы. У Дзень выратавальніка, які ужо дваццаць два гады адзначаецца ў нашай краіне 19 студзеня, у Наваградку па традыцыі прайшло святочнае мерапрыемства.

 У сценах Цэнтра культуры і народнай творчасці сабраліся работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, ветэраны службы, а таксама ганаровыя госці. Павіншаваць выратавальнікаў прыйшлі старшыня райвыканкама Сяргей Федчанка і старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мішарын.
  – Віншуючы вас са святам, у першую чаргу хачу падзякаваць усім за службу, – звярнуўся да выратавальнікаў Сяргей Федчанка. – Вы выбралі сапраўды мужную прафесію, якая абавязвае вас да штодзённай гатоўнасці аддаць сваё здароўе і жыццё ў імя выратавання іншых людзей. І мы ведаем не адзін прыклад такога самаадданага служэння. Жадаю ўсім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, мірнага неба над галавой і, вядома, сухіх рукавоў. Са святам!
  – У барацьбе з агнём на пажарах, наступствамі стыхійных бедстваў, аварый, катастроф, работнікі МНС не раз прайшлі праверку на трываласць і даказалі высокія маральныя і прафесійныя якасці, у прамым сэнсе прымаючы агонь на сябе, – адзначыў начальнік Навагрудскага РАНС Дзмітрый Максімовіч. – Кожны з вас, выконваючы свой службовы абавязак, уносіць важкі ўклад у справу забеспячэння бяспекі дзяржавы. Ваш вопыт і цвёрдая дысцыпліна, адвага і мужнасць, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя выратавання людзей ставяць надзейны заслон любым надзвычайным сітуацыям. Перакананы, што мы і далей зможам эфектыўна выконваць ускладзеныя на нас задачы.
  – Дзякуй за высокую кампетэнтнасць, самаадданасць, добрасумленную службу і пачуццё прыналежнасці да чужой бяды, – падзякаваў калектыў аддзела кіраўнік. – Сёння мы таксама віншуем ветэранаў службы, нашых калег з таварыства выратавання на водах, добраахвотнікаў і юных выратавальнікаў. Любы чалавек, які прыйшоў на дапамогу таму, хто трапіў у бяду, пераадолеў няўпэўненасць і страх, таксама па праве можа лічыць Дзень выратавальніка сваім святам.
  За значны ўклад у папярэджанне і ліквідацыю пажараў і надзвычайных сітуацый, узорнае выкананне службовых абавязкаў чарговае спецыяльнае званне на адну прыступку вышэй спецыяльнага звання, прадугледжанага па займаемай пасадзе, прысвоена Аляксандру Родзька. Нагрудным знакам МНС «Выдатнік» узнагароджаны Віктар Хлябовіч. Падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь уручаны Дзмітрыю Максімовічу, Андрэю Першукевічу, Вадзіму Урбановічу, Кірылу Бандоліку.
  Граматамі і падзячнымі лістамі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Васілій Раманенка, Руслан Ціхановіч, Андрэй Першукевіч, Вадзім Піскун. Юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням па звычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» уручаны Андрэю Майсюку, Ігару Дарашкевічу, Уладзіміру Емяльянчыку, Аляксею Казловічу, Дзянісу Мяцеліца, Александру Сцянько. Чарговае званне прысвоена Аляксею Гаўрашу. Граматай Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства адзначана Наталля Апалонік.
  Таксама падчас мерапрыемства адбылася цырымонія прыняцця прысягі маладымі работнікамі. На вернасць дзяржаве і народу прысягнулі Бажэна Палякова, Андрэй Іваноў, Вадзім Гладкі, Яўгеній Юч.
  Выратавальнікі – гэта сапраўдныя героі. Рызыкуючы сваім жыццём, яны заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу кожнаму чалавеку. На жаль, часам здараецца так, што з баявых выездаў вяртаюцца не ўсе... Памяць супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, ушанавалі хвілінай маўчання.
  Па матэрыялах газеты «Новае жыццё»

Будь готов

Другие новости


 

Приглашаем на службу
Приглашаем на службу
Волшебная книга
Волшебная книга
Моб. приложение
Моб. приложение

Министерство
Закрыть
Закрыть Закрыть Закрыть
Закрыть

Центральный аппарат МЧС

Территориальные управления

Департаменты

Закрыть